image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Уборачная кампанія – па правілах (Мядзельскі раён).

278

Поўным ходам ідзе “гарачая пара” для аграрыяў – уборка ўраджаю. Напружаны рытм трымаецца на палях. У комплексе работ, звязаных з уборкай ураджаю, немалаважнае значэнне мае захаванне правілаў пажарнай бяспекі, бо там, дзе пытанням бяспекі не надаецца належнай увагі – быць бядзе.

Каб напомніць і пракантраляваць пытанні захавання правіл пажарнай бяспекі работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях актыўна праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы месцаў уборкі, перапрацоўкі і захоўвання зернавых. Выхадныя дні не сталі выключэннем – 31 ліпеня рэйдавыя групы з самага ранку накіраваліся ў калгасы. Падчас “супрацьпажарных рэйдаў” асаблівая ўвага была нададзена выкананню супрацьпажарнага рэжыму, абмежаванню доступу старонніх асоб у месцы захоўвання ўражаю, укамплектаванасці сельскагаспадарчай тэхнікі першаснымі сродкамі пажаратушэння і іх спраўнасці. Пры правядзенні супрацьпажарных інструктажоў з кіраўнікамі прадпрыемстваў і іх работнікамі ратавальнікі ў чарговы раз паказалі на неабходнасць захавання правілаў пажарнай бяспекі кожным работнікам сельскагаспадарчай сферы.

Пры ўмове захавання правілаў пажарнай бяспекі можна быць памяркоўнымі, што хлебаробы Мядзельшчыны правядуць уборку збожжавых культур без нясчасных выпадкаў і зберагуць ураджай ад агню.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть