image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Захаваць ураджай – задача кожнага (Стаўбцоўскі раён)

582
Уборачная кампанія ў гаспадарках Стаўбцоўскага раёна  ў самым разгары.  І для работнікаў сельскай гаспадаркі – гэта, мабыць, самы адказны момант: сабраць, захаваць, зберагчы вынік працы тысячы людзей.  Дарэчы, адказнасць гэта носіць агульны характар. Таму не застаюцца простымі назіральнікамі і работнікі Стаўбцоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. 

Штодзённыя рэйдавыя мерапрыемствы па месцах уборкі, перапрацоўкі і захоўвання збожжавых культур, зернесушыльных комплексаў накіраваны на тое, каб звесці да мінімуму рызыку ўзнікнення пажару. Канешне, немагчыма прадугледзець усе надзвычайныя сітуацыі, таму з работнікамі, задзейнічанымі на ўборцы, праводзяцца дадатковыя інструктажы аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі. Акрамя таго, ратавальнікі нагадваюць і алгарытм дзеянняў падчас узнікнення пажара, і правілы карыстання першаснымі сродкамі тушэння. Асаблівая ўвага надаецца тэхніцы, якая працуе ў полі: наяўнасць у поўным аб’ёме першасных сродкаў пажаратушэння, дзяжурства тэхнікі, прыстасаванай для тушэння пажараў.

– Мэта нашых рэйдавых мерапрыемстваў – гэта не напужаць, – адзначае начальнік Стаўбцоўскага райаддзела па надзвычайных ситуацыях Андрэй Герасіменка. – Усе мы разумеем, што захаванне ўраджаю – галоўная задача на сённяшні дзень. Таму і падыходзіць да яе вырашэння неабходна з усёй адказнасцю. І адказнасць павінна быць, як уласная, так і агульная.

Канешне, рэйдавыя мерапрыемствы, як і кожны год, будуць праходзіць штодзенна. Аднак кожны павінен разумець: бяспечна не там, дзе правяраюць, а там, дзе не парушаюць!

 

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть