image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Акцыя «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы” у Бярэзінскім раёне

1212
Навучальнае мерапрыемства арганізавалі раённыя ратавальнікі ў аграгарадку Косаўка. Тут ля мясцовага дома культуры сабраліся людзі, каб нясумна і карысна правесці час. 

Асноўная частка прысутных – пенсіянеры. Напачатку інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях распавяла пра пажары ў раёне і іх прычыны, нагадала пра меры па бяспечнай эксплуатацыі печаў і электраабсталявання, недапушчальнасць курэння ў доме, неабходнасць строга кантраляваць заняткі малых дзяцей.

Затым людзям былі прапанаваныя гульневыя пляцоўкі, на якіх можна было праверыць, ці дбайны ты гаспадар – указаць на парушэнні правілаў карыстання печчу, адказаць на пытанні віктарыны, патушыць умоўнае ўзгаранне на пліце, расказаць пра важнасць пажарнага апавяшчальніка ў доме. Тры пажарныя апавяшчальнікі атрымалі пенсіянеры ў падарунак, яшчэ адзін мужчына бездакорна растлумачыў прынцып работы вогнетушыцеля, яго ж і атрымаў у падарунак. Дзецям, што навеладі акцыю, сумаваць не прыйшлося. Яны выратоўвалі ўмоўнага пацярпелага на вадзе, прымяралі шлем пажарнага, адказвалі на заданні з картак. Падзяка за карысную сустрэчу і ўсмешкі атрымалі мы ад людзей. Акцыя працягваецца.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть