image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Каб пазбегнуць новых бед (Мядзельскі раён)

322

У гарачае надвор’е вельмі вялікая колькасць людзей імкнецца правесці свой адпачынак на прыродзе, у лесе і на вадаёмах, атрымаць асалоду ад прахлады, якая зыходзіць ад вады, акунуцца з галавой у хвалі, якія рассякаюць азёрную роўнядзь і накупацца ўволю.

Разам з тым рэкі і азёры з’яўляюцца крыніцай небяспекі. Бо часцяком людзі купаюцца па-за прызначаных для гэтага месцах, у стане алкагольнага ап’янення і не ўмеючы плаваць. Менавіта гэтыя акалічнасці вельмі часта прыводзяць да трагічнага зыходу.

У мэтах папярэджання гібелі людзей на вадаёмах у выхадныя дні на тэрыторыі Мядзельскага раёна была арганізавана работа рэйдавых груп па месцах адпачынку. У ходзе прафілактычных рэйдаў з адпачываючымі праведзены гутаркі, распаўсюджана наглядна-выяўленчая прадукцыя. Ратавальнікі, прадстаўнікі Нацыянальнага парку “Нарачанскі” нагадалі адпачываючым пра небяспеку купання ў неабсталяваных і забароненых месцах, у стане алкагольнага ап’янення, аб неабходнасці ўважліва і строга сачыць за дзецьмі. Распавялі, як аказаць першую дапамогу тым, хто церпіть бедства на вадзе, а таксама асноўныя правілы аказання дапамогі пацярпелым ад сонечнага і цеплавога ўдараў. Супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў таксама ўключыліся ў працу рэйдавай групы.

У сухое і гарачае надвор’е таксама ёсць вялікая верагоднасць узнікнення пажараў. Таму, распальваючы вогнішча ў месцах адпачынку, неабходна памятаць асноўныя правілы бяспекі і прымаць усе магчымыя меры, для таго каб полымя не распаўсюджвалася на лясны масіў. Таму ратавальнікі таксама нагадалі асноўныя правілы бяспечнага развядзення вогнішчаў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть