image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Шлях у “Гарызонт” (Молодечненский район)

491

Шаснаццатага ліпеня ў выратавальнікаў Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях быў запланаваны шлях у “Гарызонт”, каб правесці эвакуацыю, мерапрыемства ў рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню” і выступленне ў працоўным каллектыве з мэтай нагадаць правілы бяспекі ў дзіцячым аздараўленчым лагеры.


Як правільна выклікаць выратавальнікаў? Што рабіць, калі ў доме або кватэры здарыўся пажар? Якія сітуацыі называюцца надзвычайнымі? Чаму нельга ныраць і песціца ў вадзе? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні атрымалі хлопчыкі і дзяўчынкі, якія адпачываюць у “Гарызонце”, што ля Радашковічаў. Выратавальнікі правялі вучобу ў даступнай і цікавай форме – праз конкурсы і гульні. Дзеці спаборнічалі за права называцца самым гучным аратарам, прымяралі на сябе экіпіроўку выратавальніка, кідалі выратавальны канец Аляксандрава як мага далей, складвалі пазлы на супрацьпажарную тэматыку.

У час мерапрыемства юныя ўдзельнікі даведаліся, што супрацоўнікі МНС па трывозе павінны падрыхтавацца да выезду на месца пажару або іншага здарэння ўсяго за 34 секунды. Калі здарылася надзвычайная сітуацыя, тэлефанаваць трэба на нумары “101” або “112”. Пры гэтым неабходна дакладна назваць адрас, дзе чакаюць дапамогу і падрабязна расказаць дыспетчару, што здарылася. Ад гэтага залежыць жыццё чалавека.

Важатыя таксама не засталіся без увагі. Пасля асноўнага мерапрыемства з імі асобна быў праведзены ўрок бяспекі. Намеснік начальніка Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных стуацыях Іван Таўгень падрабязна растлумачыў, як трэба дзейнічаць у выпадку пажараў і іншых надзвычайных сітуацыях, калі ты нясеш адказнасць за вялікую колькасць дзяцей. Былі паўтораны правілы выкарыстання пярвічных сродкаў пажаратушэння, якія знаходзяцца ў арсенале лагера, такіх як парашковы вогнетушыцель. Потым была праведзена трэніровачная эвакуацыя.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі буклеты з правіламі бяспекі. Дзеці, якія паказалі выдатныя здольнасці і веды у выкананні правілаў супрацьпажарнай бяспекі, атрымалі размалёўкі з тэхнікай МНС.

Па статыстыцы, у час летніх канікул юныя жыхары горада і раёна маюць больш шанцаў стаць ахвярамі пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў, таму задача выратавальнікаў – наведаць усе лагеры, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Маладзечаншчыны, стварыць трывалы багаж ведаў, які абароніць хлопчыкаў і дзяўчынак ад непрыемнасцяў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть