image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Уборка ўраджаю без здарэнняў (Мядзельскі раён)

212

Падчас уборкі ўраджаю ў напружаным рэжыме працуюць не толькі камбайнеры, але і кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў. На першы план выходзяць пытанні пажарнай бяспекі і задачы па яе забеспячэнню. Як правільна арганізаваць працу, каб не дапусціць надзвычайных сітуацый, распавёў першы намеснік начальніка Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юрый Іванавіч Вашкінэль.

–       Юрый Іванавіч, як правільна арганізаваць працу, каб сабраць ураджай своечасова і без здарэнняў?

– Яшчэ да пачатку ўборачнай кампаніі кіраўнік аб'екта павінен прызначыць адказных за падрыхтоўку ўборачных машын, правядзенне супрацьпажарнага інструктажу камбайнераў, трактарыстаў і машыністаў сушыльных комплексаў па захаванні правіл пажарнай бяспекі ў перыяд уборкі збожжавых і нарыхтоўкі грубых кармоў. А яны, разам са службовымі асобамі, якiя прыцягваюцца да ўборкі ўраджаю, павінны прайсці падрыхтоўку па праграме пажарна – тэхнічнага мінімума.

У абавязковым парадку неабходна забяспечыць кругласутачную ахову складоў грубых кармоў і збожжа, прыняць усе меры, каб выключыць магчымасць доступу на тэрыторыю старонніх асоб. У вартаўнікоў і іншых работнікаў гаспадаркі павінна быць магчымасць бесперашкоднага выкарыстання сродкаў сувязі. Каб выключыць ўзнікненне надзвычайнай сітуацыі ў месцах уборкі збожжавых павінна быць арганізавана дзяжурства членаў добраахвотных пажарных дружын (каманд), забяспечаных пажарнай аварыйна-выратавальнай ці іншай прыстасаванай для тушэння пажару тэхнікай і трактарам, абсталяваным плугам. Прыстасаваная тэхніка павінна быць забяспечана вадой, помпай і першаснымі сродкамі пажаратушэння (дапускаецца дзяжурства пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у адпаведнасці з заключанымі дагаворамі).

– Якія асноўныя патрабаванні прад'яўляюцца да тэхнікі?

–       У першую чаргу рэкамендую збожжаўборачныя камбайны забяспечыць першаснымі сродкамі пажаратушэння з разліку не менш як 2 парашковымі вогнетушыцелямі з масай вогнетушачага рэчывы не менш за 8 кілаграм кожны, штыкавымі рыдлёўкамі, швабрамі, супрацьпажарным палотнішчам, а таксама скрыняй з пяском. Скрыня з пяском можа быць заменена двума дадатковымі парашковымі вогнетушыцелямі.

Кіроўца аўтамабільнага транспартнага сродку з рухавіком унутранага згарання, заняты на ўборцы, транспарціроўцы і нарыхтоўцы збожжавых і грубых кармоў, павінен своечасова чысціць паверхню рухавіка, калектара, выхлапной трубы, іскрагасільнікаў ад пылу, нагару. Прымяненне агню для выпальвання пылу не дапускаецца. Неабходна своечасова чысціць ад намотанай саломістай масы бітэры, саломанабівацелі, транспарцёры, падборшчыкі, шнэк, і іншыя дэталі і вузлы камбайнаў, ўборачных машын.

На тарфяніках сельскагаспадарчага выкарыстання размяшчэнне заправачных пунктаў, пляцовак для рамонту і стаянкі тэхнікі не дапускаецца. Перамяшчэнне збожжаўборачнай тэхнікі неабходна праводзіць групамі з забеспячэннем суправаджэння пажарнай аварыйна-выратавальнай альбо прыстасаванай для тушэння пажару тэхнікай. Дапускаецца перамяшчэнне збожжаўборачнай тэхнікі па адной адзінцы ў мэтах правядзення рамонту і тэхнічнага абслугоўвання, пры гэтым адзінкі тэхнікі павінны быць ўкамплектаваны першаснымі сродкамі пажаратушэння ў поўным аб'ёме.

– Якія патрабаванні пажарнай бяспекі неабходна выконваць пры ўборцы збожжавых культур і грубых кармоў?

Забяспечыць размяшчэнне месцаў для захоўвання паліва на адлегласці не менш за 100 метраў ад месцаў ўборкі і абмалоту хлеба, стагоў саломы і сена, стаянкі аўтамабіляў і іншых транспартных сродкаў, а таксама не менш за 50 метраў ад будынкаў і збудаванняў.

Не дапускаць працу зернесушылак без аўтаматыкі кантролю працэсу гарэння, тэмпературы агента сушкі, нагрэву збожжа і датчыкаў ўзроўню. Забяспечыць пастаянны кантроль за спраўным станам выпускных механізмаў, не дапускаць іх засмечвання.

Пры кругласутачнай працы сушылкі забяспечыць вызваленне шахт ад збожжа, ачыстку і агляд шахт, паветраразмеркавальных прылад і выпускных механізмаў не радзей за адзін раз на 10 дзён.

Пры размяшчэнні складоў грубых кармоў на тэрыторыі вытворча-гаспадарчага комплексу забяспечыць іх размяшчэнне на спецыяльна адведзенай пляцоўцы, абаранай паласой шырынёй не менш за 3 метраў, на адлегласці 15 метраў ад скірдаў, стагоў, коп, а кожная асобная сцірта павінна мець ахоўныя палосы на адлегласці 5 метраў ад яе заснавання.

Пры размяшчэнні штабеляў, навесаў і сціртаў парамі, забяспечыць разрывы паміж штабялямі, навесамі і сціртамі ў адной пары – не менш за 6 метраў, паміж суседнімі парамі – не менш за 30 метраў.

Забяспечыць размяшчэнне сціртаў, навесаў і штабялёў грубых кармоў на адлегласці не менш за 15 метраў да лініі электраперадачы, не менш за 20 метраў – да дарог, не менш за 50 метраў – да будынкаў, збудаванняў, не менш за 100 метраў - да межаў ляснога масіву

Тут неабходна таксама памятаць, што неабходна таксама забяспечыць правядзенне замераў тэмпературна-вадкасных паказчыкаў пры складзіраванні грубых кармоў. Не дапускаць складавання, кладкі ў сцірты, штабелі, склады грубыя корму з павышанай вільготнасцю. Пры вільготнасці грубых кармоў больш 17 адсоткаў праводзіць іх дасушку. На працягу 60 дзён з моманту закладкі неабходна ажыццяўляць штодзённы тэмпературны кантроль складзеных грубых кармоў з рэгістрацыяй даты, часу, месца замеру і тэмпературы ў спецыяльным журнале.

 Фота носіць ілюстрацыйны характар

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть