- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Чаму выхадная і святочныя дні рэдка абыходзяцца без надзвычайных здарэнняў? (Бярэзінскі раён)
Да прыкладу, у чэрвені мінулага года ў весцы Косаўка Бярэзінскага раёна 50-гадовы дачнік вырашыў прыгатаваць шашлык на мангале. У пэўны момант ён узяў бутэльку з вадой, каб паліць яе на вуглі. Але ж у бутэльцы аказаўся бензін. Вынік няўважлівасці – больш за 30 працэнтаў апекаў цела. 3 ліпеня 2020 года ў аграгарадку Паплавы 37-гадовы мужчына таксама атрымаў апекі пры растопцы мангалу. Як высветлілася, ён спрабаваў распаліць агонь пры дапамозе бензіну. У адно імгненне на мужчыне ўспыхнула кашуля, якую ён паспеў скінуць і патушыць вадой. З апекамі 9 працэнтаў цела пацярпелы быў шпіталізаваны ў Бярэзінскую раённую бальніцу. У 2021 годе менавіта ў выходныя дні гарэлі лазні і гаспадарчыя пабудовы ў весках Забалацце, Высокая Гара, Трасцянка, Любушаны, Перавоз, Вяшэўка, у горадзе Беразіно. Нярэдка пажары і выпадкі траўміравання здараюцца з-за халатнасці дачнікаў, што прыязджаюць у наш раён, каб на прыродзе адпачыць ад шумнага горада.
Служба ратавання акцэнтуе вашу ўвагу: не забывайцеся пра меры пажарнай бяспекі падчас баўлення вольнага часу. Халатнасць у пытаннях бяспекі можа каштаваць надзвычай дорага.
Нагадаем меры, якія неабходна выконваць пры карыстанні мангалам:
– устанаўлівайце яго на бяспечнай адлегласці ад будынкаў і збудаванняў;
– ні ў якім разе не карыстайцеся легкаўзгаральнымі рэчывамі. У імгненне вока можа загарэцца не толькі само рэчыва, але і яго пары;
– пасля адпачынку грунтоўна затушыце вуглі вадой ці пяском.
Памятайце: вашы паводзіны становяцца прыкладам для дзяцей. Малыя часцяком паўтараюць небяспечныя дзеянні бацькоў і штогод пападаюць у бальніцы з апекамі і іншымі траўмамі.
Фота з архіву Бярэзінскага РАНС