image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Чым запомніўся летні дзянёк для занарацкай рабятні (Мядзельскі раён).

426

Лета – выдатная пара адпачынку: весёлых гульняў, паходаў у лес, купання і набыцця задору і добрага настрою. Гэта слаўныя дзянькі, калі няма вучобы і, адпаведна, адсутнічае вострая неабходнасць прачынацца па будзільніку строга ў шэсць і рабіць справы. Але, як не дзіўна, на канікулах таксама ёсць пра што паклапаціцца. І гаворка, безумоўна, не пра вучобу ....

Кожнае дзіця, незалежна ад узросту і шырыні размаху планаў на канікулы, абавязаны ведаць некалькі простых правіл бяспекі падчас адпачынку. Бо, калі паглядзець з другога боку, лета - гэта час, калі небяспека тоіцца ў вадзе, у лесе, на пляжы, на спартыўнай і дзіцячай пляцоўках.

Таму работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня наведваюць аздараўленчыя лагеры, якія дзейнічаюць на тэрыторыі раёна, каб нагадаць невялікі спіс правілаў бяспечных паводзін.

Але ж не толькі ратавальнікі “ходзяць у госці”…бывае і наадварот – хлопчыкі і дзяўчынкі наведваюць ратавальнікаў. Менавіта так адбылося днямі і выхаванцы аздараўленчага лагера, які дзейнічае на базе Занарацкай сярэдняй школы прыйшлі ў госці да ратавальнікаў. Чым жа запомнілася мерапрыемства? Рабяты прайшлі сапраўдную школу юнага ратавальніка, але пра ўсё па парадку. У пачатку мерапрыемства начальнік пажарнага аварыйна – выратавальнага паста № 11 в.Занарач азнаёміў усіх прысутных “са сваімі ўладаннямі”: расказаў пра распарадак дня ратавальніка, азнаёміў з пажарнай тэхнікай і рыштункам. Але ж, вядома, каб стаць сапраўдным ратавальнікам неабходна быць смелым, фізічна падцянутым, а таксама валодаць пэўнымі ведамі. Таму наступным этапам мерапрыемства ў рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню” стала гульня “Школа юнага ратавальніка”, на першым этапе якой дзеці на хуткасць адказвалі на пытанні віктарыны. Затым паказалі свае фізічныя здольнасці ў цікавай і рухавай эстафете і на завяршальным этапе змаглі “патушыць” умоўнае загаранне рознымі па прызначэнню стваламі.

З усмешкамі на тварах і падарункамі ў руках хлопчыкі і дзяўчынкі пакінулі пажарнае аварыйна – выратавальнае падраздзяленне.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть