image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

“Папараць-кветка” прымае акцыю ратавальнікаў “Канікулы без дыму і агню” (Бярэзінскі раён)

388

На першую змену ў аздараўленчы лагер “Папараць-кветка” прыехалі адпачываць 150 дзяцей. Традыцыйна акцыя ратавальнікаў пачалася ў актавай зале: тут дзеці паразважалі над слайдамі прэзентацыі “Небяспечныя гульні”, паглядзелі мульцік з серыі “Чароўная кніга” і фільм “Энцыклапедыя бяспекі”. Сваю віктарыну прапанавалі дзецям і работнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Бярэзінскаму раёну.

Працягнулася акцыя на тэрыторыі лагера, дзе дзеці змагаліся за перамогу ў агульналагернай гульні “Шыфр 112”. Ім давялося прайсці нямала іспытаў: лакацыі “Балотная”, “Ратаванне на вадзе”, “Бяспечная”, “Экіпіровачная”, “Лясная”, “Гістарычная” прапаноўвалі разнапланавыя заданні, журы выстаўляла свае адметкі за іх выкананне. Карта лагера дапамагала сарыентавацца і прыбегчы на патрэбную станцыю згодна маршрутнага лістка. Па выніках гульні бронзавымі пераможцамі сталі дзеці з атрада “Адрэналін”, сярэбранымі – атрад “Пупсы”, максімум балаў набрала каманда “Ратавальнікі”. На памяць пра акцыю дзеці атрымалі буклеты “Што рабіць, калі…” і, несумненна, добры настрой!

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть