image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Не пакідайце… Нават на хвілінку… (Клецкі раён)

1023

Дачушка, сыночак, сонейка, анёлачак ... Як толькі не называюць сваіх маленькіх дзетак клапатлівыя бацькі! І няма большага шчасця для мам і тат, чым бачыць радасныя ўсмешкі сваіх дзяцей, чым ведаць, што яны здаровыя і знаходзяцца ў бяспецы.

Выратавальнікі заўсёды дапамагаюць бацькам вучыць дзяцей бяспечным паводзінам: праводзяць ўрокі і заняткі ў цэнтрах бяспекі, конкурсы і віктарыны па АБЖ ў школах і дзіцячых садках, выпускаюць велізарну колькасць яркай наглядна-выяўленчай прадукцыі, транслююць навучальныя відэаролікі і мультфільмы. Але не толькі дзеці павінны ведаць, як паводзіць сябе, каб не патрапіць у бяду. Важна, каб і дарослыя ведалі і строга выконвалі ўсе правілы, неабходныя для бяспечнага жыцця дзіцяці. Каб прыцягнуць увагу да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, знізіць колькасць надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забяспечыць іх бяспеку дома, на вуліцы, на адпачынку, у вадаёмаў, выратавальнікі праводзяць прафілактычную работу з дарослымі.

“Не пакідайце дзяцей адных!” – з такімі словамі звярталіся да бацькоў клецкія выратавальнікі падчас правядзення другога этапу аднаіменнай акцыі МНС.

Ва ўстановах адукацыі раёна на бацькоўскіх сходах былі праведзены прафілактычныя размовы з мамамі і татамі. Інспектар прааганды раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Іванейчык наведала Гурнаўшчынскі і Кухыцкі вучэбна-педагагічныя комплексы. На сустрэчах з бацькамі яна ўзняла шмат актуальных пытанняў, якія датычацца бяспекі дзяцей: паводзіны на адпачынку, у лесе, на вадаёмах, электрабяспека, правілы абыходжання з агнём, і галоўнае – забеспячэнне кантролю і нагляду за непаўналетнімі дзецьмі. Инспектар адзначыла, что вельмі важна ахаваць дзяцей ад небяспечных сітуацый, абмежаваць іх доступ да небяспечных прадметаў, арганізаваць іх вольны час пад наглядам дарослых людзей. Бацькі атрымалі буклеты акцыі ў якасці напаміну пра ўзнятыя на сходзе пытанні, а таксама праглядзелі відэафільм МНС “Не пакідайце дзяцей адных”.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть