image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Размова пра важнае на рабочым месцы (Бярэзінскі раён)

1202

14 мая на прадпрыемстве “Будінвест” у Беразіно перад рабочымі выступіў намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Барыс Уладзіміравіч Свірыдовіч.

Прадпрыемства спецыялізуецца на пераапрацоўцы дрэва, і штодзень у цэх працаваць выходзяць некалькі дзясяткаў чалавек. Што рабіць, каб не дапусціць надзвычайнай сітуацыі на рабочым месцы і дома, – пра гэта расказаў Барыс Уладзіміравіч, акцэнтаваўшы ўвагу на галоўным фактары надзвычайных сітуацый – няўважлівасці самога чалавека. Прычыны пажараў у жыллі,  бяспечны адпачынак дзяцей, усталяванне пажарных апавяшчальнікаў у доме, дзеянні пры пажары – пра усе гэтыя важныя пытанні нагадалі работнікам прадпрыемства. Не абышлі бокам і праблему штогадовых пажараў з-за выпальвання людзьмі сухой расліннасці і парушэнняў нормаў бяспекі пры спальванні смецця. Начальнік бярэзінскіх ратавальнікаў Мікалай Віктаравіч Андрыевіч расказаў пра канкрэтныя выпадкі пажараў па гэтай прычыне ў раёне. Усе ўдзельнікі гутаркі атрымалі памяткі і буклеты, напрыканцы мерапрыемства людзі задавалі пытанні, што іх хвалююць. 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть