image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

“Не пакідайце дзяцей адных!” – звяртаюцца да дарослых бярэзінскія ратавальнікі

113

Адна з яскравых прыкмет мая – штогадовая акцыя ратавальнікаў “Не пакідайце дзяцей адных!”. Менавіта да гэтага мы заклікаем усіх бацькоў, чые маленькія гарэзы падчас бескантрольных гульняў могуць патрапіць у бяду. Першы этап акцыі бярэзінскія ратавальнікі правялі ў фае спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.

Увагу наведвальнікаў прыцягвалі роставая лялька, яркі банэр, магнітная дошка і стол з нагляднай прадукцыяй: тут можна пагуляць і атрымаць карысны падарунак ад службы ратавання. Падчас гульні мы адпрацоўваем з дзецьмі правілы паводзінаў пры пажары, пры знаходжанні ў месцах з вялікім скопішчам людзей. Дарослым нагадваем пра неабходнасць кантраляваць заняткі дзяцей. Другім словам, што датычыцца бяспекі дзяцей – тут заўжды трэба мець “вушкі на макушцы”! Прыемна, што праводзіць акцыю дапамаглі юныя ратавальнікі-актывісты з клуба “Сірэна”. Кожны ўдзельнік акцыі пайшоў дадому з карысным падарункам ад ратавальнікаў – і гэта не толькі буклеты, размалеўкі, кніжкі. Самы галоўны падарунак – веды па бяспецы, якіх многа не бывае!

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть