image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

З памяццю ў сэрцы, са слязамі на вачах (Мядзельскі раён)

618

Дзень 9 мая назаўсёды ўпісаны ў гераічны летапіс нашай краіны. Складана знайсці чалавека, якога б ніякім чынам не кранула жудасная вайна, якая забрала жыцці мільёны салдат і мірных грамадзян. Гэтая дата застанецца навечна ў календары, і заўсёды будзе нагадваць пра тыя страшныя падзеі. Мы ніколі не забудзем подзвігу народа – вызвавіцеля, які адстаяў у баях незалежнасць і цэласнасць дзяржавы, права на мірнае жыццё. Гэта свята захоўваецца ў нашых сэрцах і душах як сімвал вялікага гераізму, храбрасці, адвагі, патрыятызму людзей, якія адстаялі мір на зямлі.

Штогод работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прымаюць актыўны ўдзел у святкаванні Дня Перамогі. Гэты год не стаў выключэннем.

З самай раніцы святочныя мерапрыемствы разгарнуліся на цэнтральнай плошчы горада Мядзел, дзе афіцэрскі склад Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях быў задзейнічаны для вынясення штандараў франтоў, якія вызвалялі Рэспубліку Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Затым ратавальнікі, прайшоўшы ў святочнай калоне, ўсклалі вянок на брацкай магіле і ўшанавалі памяць загінулых салдат у гады Вялікай Айчыннай вайны. Але на гэтым святочныя мерапрыемствы не закончыліся – апоўдні адбыўся аўтапрабег, падчас якога ўдзельнікі наведалі месцы, якія нагадваюць аб гадах ваеннага ліхалецця. На кожным “прыпынку” аўтапрабегу былі ўзгаданы гісторыі той ці іншай сям’і, якую закранула вайна, успомнілі тых, хто не змог убачыць дзень Педамогі і тых, хто зараз сярод нас – ветэранаў, якіх “на Мядзельшчыне засталося 9 чалавек”.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть