image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

За “пажарнай” перамогай! (Стаўбцоўскі раён)

737
Пажарная аварыйна-выратавальная часць № 1 г. Стоўбцы чарговы раз сустрэла гасцей – удзельнікаў раённых спаборніцтваў па пажарна-выратавальным спорце.

Дзяўчаты і хлопцы з усяго раёна выйшлі на старт і з нецярпеннем чакалі пачатку спаборніцтваў. Некаторыя з удзельнікаў упершыню атрымалі магчымасць паспытаць на сабе «спартыўнае» жыццё ратавальнікаў, а хтосьці не першы раз змагаецца за перамогу. Традыцыйна ўсім удзельнікам спаборніцтваў неабходна было пераадолець 100-метровую паласу з перашкодамі і пад’ём па штурмавой лесвіцы.

І вось – пастраенне, жараб’ёўка і – «На старт!.. Увага!.. Марш!..» Каманды рынуліся за “пажарнай” перамогай.

Барацьба развярнулася не на жарт – кожны хацеў быць самым хуткім і спрытным. Адзін за другім змяняліся спартыўныя снарады, а жаданне перамагчы толькі расло, узмацнялася. Ва ўмовах такой зацятай барацьбы розніца ў часе паміж камандамі разыходзілася на долі секунды. Перамогу на гэты раз святкавала каманда ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Стоўбцы”, другое месца – у каманды Вішнявецкай сярэдняй школы, трэцяе месца захавала за сабой каманда Дзераўнянскай сярэдняй школы.

Віншуем пераможцаў і прызёраў і жадаем ім поспехаў на наступных стартах!

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть