image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Трэба задумацца раней, чым прыйдзе чырвоны певень… (Бярэзінскі раён)

959
Штодня бярэзінскія ратавальнікі праводзяць прафілактычную работу з насельніцтвам раёна. Формы работы – розныя: сельскія сходы, выступленні у працоўных калектывах, праверкі жылля людзей. Мэта мерапрыемстваў – адзіная: зберажэнне жыцця і маёмасці людзей ад вогненных няшчасцяў.

Штодзенна кіраўніцтва райаддзела па надзвычайных сітуацыях даносіць важную інфармацыю да працоўных калектываў. Так, перад работнікамі ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”, ААТ “Кастрычнік”, ДУА “Паплаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” выступіў начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Віктаравіч Андрыевіч. Чаму адбываюцца пажары, якую ролю мае чалавечы фактар і што трэба рабіць, каб зберагчы дом ад агню і не шукаць потым вінаватых – пра ўсе гэта расказаў галоўны ратавальнік раёна. Мікалай Віктаравіч нагадаў пра тое, што надзвычай важна забяспечыць і нагляд за дзецьмі: іх бескантрольныя гульні могуць скончыцца трагічна. Асабліва востра стаіць гэта пытанне падчас канікул школьнікаў. Таксама людзям расказвалі пра маўклівага і незаўважнага, але такога важнага памочніка ў кожным доме – аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Напрыканцы – памяткі і буклеты ў кожныя рукі, каб перад вачыма людзей быў напамін пра важныя меры, якія трэба выконваць.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть