image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Электрапрыборы – небяспечныя дапаможнікі (Слуцкі раён)

1178

Сучасныя жылыя домаўладанні і кватэры перанасычаны мноствам разнастайных карысных электрапрыбораў. Аднак пры няправільнай ці нядбайнай эксплуатацыі іх, яны могуць стаць крыніцай бяды. Часцей за ўсё пажары адбываюцца ад кароткіх замыканняў пры карыстанні электраправодкай з пашкоджанай ізаляцыяй, ці ад перагрузкі электрасеткі, калі ў адной разетцы адразу ўключана некалькі бытавых прыбораў. Перагрэў правадоў і іх ўзгаранне адбываецца, калі замест стандартных засцерагальнікаў ўжываюцца самаробныя ўстаўкі (жучкі), якія не захоўваюць электрасетку.

Нярэдка да пажараў прыводзяць і электрапрыборы, якія некантралявана працуюць працяглы перыяд часу – гэта тэлевізары, электраабагравальнікі, электракаларыферы, электрапліткі.

Супрацоўнікі Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях нагадваюць жыхарам горада і раёна аб мерах пажарнай бяспекі пры выкарыстанні электраабсталявання:

– не ўключайце адначасова ў сетку некалькі магутных электрапрыбораў;

– не выкарыстоўвайце няспраўныя або самаробныя электразасцерагальнікі;

– перыядычна правярайце стан электраправодкі ў доме (кватэры) і давярайце гэтую справу толькі кваліфікаваным спецыялістам;

– не завязвайце электрапровад ў вузлы, не падвешвайце іх на цвіках;

– не стаўце электраабагравальнік на дыван і драўляную падлогу;

– мэблю, шторы і цюль неабходна трымаць на бяспечнай адлегласці ад уключаных электрапрыбораў;

– электрапрыборы, якія выкарыстоўваюцца на кухні, неабходна ўсталёўваць на незгаральныя падстаўкі (з азбафанеры, цэглы або азбесту) далей ад штор, фіранак і іншых згаральных прадметаў;

–       не пакідайце ўключаныя ў сетку электрапрыборы, тэлевізары без нагляду, сыходзячы з хаты, абавязкова адключайце прыбор ад сеткі.

Правілы бяспекі і правілы эксплуатацыі электрапрыбораў павінен выконваць кожны, бо яны вельмі простыя, але абавязковыя!

 

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть