image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У чыім доме пасялілася бяспека? (Бярэзінскі раён)

937

“Ні дня без рэйда” – пад такім дэвізам працавалі на працягу амаль трох тыдняў ратавальнікі Бярэзіншчыны. Супрацоўніцтва з іншымі службамі ў рамках міжведамаснай акцыі “За бяспеку разам” праходзіла актыўна і вынікова: штодня мы выязджалі ў весачкі і аграгарадкі, каб папярэдзіць магчымыя ўзгаранні. Для гэтага грунтоўна даследвалі ўмовы пражывання шматдзетных сем’яў, інвалідаў, састарэлых людзей. Не засталіся па-за ўвагай і прыхільнікі спіртных напояў. 

Так, чарговы рэйд прайшоў па найбольш аддаленых весках Паплаўскага сельскага Савета. Акрамя спецыяліста сельвыканкама, ратавальніка і педагога мясцовай школы, у рэйд выехала і карэспандэнт мясцовай газеты. Парушэнні нормаў пажарнай бяспекі есць амаль у кожнай вясковай хаце. Дзесьці яны – грунтоўныя: так, у адным з дамоў печку пажадана не тое што адрамантаваць, а наогул ліквідаваць і пабудаваць новую. Дзесьці робім толькі заўвагі: так, металічны ліст ля печкі трэба надзейна замацаваць да падлогі ў доме пенсіянеркі ў аграгарадку Паплавы. Дзесьці людзі не заўважаюць, што элемент харчавання ў апавяшчальніку даўно патрабуе замены і лічаць гэта не такім ужо і важкім парушэннем. Так, з-за адсутнасці батарэйкі пажар не ўзнікне, але ж наступствы магчымага ўзгарання могуць быць трагічнымі: няспраўны апавяшчальнік не зможа аператыўна папярэдзіць людзей пра бяду – а гэта ж і есць яго задача. Наогул рэйд пакідае нядрэннае ўражанне: людзі з падзякай рэагуюць на клопат, абяцаюць прывесці ў парадак печы да наступнага ацяпляльнага сезону, пачысціць ад сажы коміны, падтрымліваць у “баявым” стане пажарныя апавяшчальнікі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть