image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

На выпадак няштатнай сітуацыі… (Мядзельскі раён)

558

У нашым жыцці часта ўзнікаюць рознага роду здарэнні і экстрэмальныя сітуацыі, якія патрабуюць максімальнага напружання волі і сіл, умення хутка ацэньваць тое, што адбылося і выбіраць найбольш эфектыўны спосаб абароны, выратавання, выжывання. У першыя хвіліны экстрэмальнай сітуацыі пад дзеяннем страху, нечаканасці, панікі, у стане афекту чалавек дзейнічае рэфлекторна, на ўзроўні падсвядомасці. Галоўнымі прычынамі такіх дзеянняў у большасці выпадкаў з'яўляецца, па-першае, нечаканасць, а па-другое, негатовасць, гэта значыць няведанне мер процідзеяння. 

Як паказвае практыка, колькасць ахвяр сярод насельніцтва, якія ведаюць правілы дзеянняў пры надзвычайных сітуацыях і якія ўмеюць правільна дзейнічаць у экстрэмальных сітуацыях, бывае значна менш, чым сярод насельніцтва, якое не валодае гэтымі навыкамі. Таму важна ведаць асноўныя прынцыпы бяспекі, якія абвяшчаюць, што неабходна:

-         Прадбачыць небяспеку, па магчымасці пазбягаць яе;

-         Пры неабходнасці дзейнiчаць рашуча і выразна, змагацца да апошняга;

-         Актыўна (усімі магчымымі спосабамі) прасіць аб дапамозе і самому яе аказваць тым, хто мае ў гэтым патрэбу.

Менавіта гэтымі прынцыпамі кіраваліся дзеці – зубраняты, наведаўшы “школу бяспекі”, якая адчыніла свае дзверы на базе міні – цэнтра бяспекі 25 красавіка. Мерапрыемства праходзіла ў рамках акцыі “За бяспеку разам”.

Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі, якія адпачываюць у дзяржаўнай установе адукацыі “Нацыянальны дзіцячы адукацыйна – аздараўленчы цэнтр “Зубраня”, змаглі ўспомніць правілы бяспечных паводзін пры ўзнікненні рознага роду надзвычайных здарэнняў, навучыцца арыентавацца падчас няштатных сітуацый, выхаваць у сабе патрэбу ў дысцыплінаванасці. А рабілі яны гэта праз гутаркі аб правілах паводзін пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый, аб правілах выкліку службы выратавання, пытанні віктарыны на пажарную тэматыку, а таксама дэмастрацыю прафілактычных відэафільмаў. Не засталіся без увагі і пытанні паводзін на дарозе.

Сумаваць падчас правядзення мерапрыемства не давялося нікому. Дзеці літаральна ўбіралі ў сябе важную і карысную інфармацыю, якой так шчодра дзяліліся дарослыя.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть