image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рубрыка “Вайна скрозь жаночыя сэрцы”: Варвара Фёдараўна Клімовіч (Мядзельскі раён)

907

Вайна не пытаецца ні імя, ні ўзросту, ні полу. Ёй усё роўна хто стаіць побач ... Незалежна ад таго, ці будзе гэта мужчына або жанчына, стары або дзіця, вайна бязлітасная да ўсяго жывога. Яна закранае ўсіх без выключэння. Жанчына, як і мужчына, на вайне мае не апошнюю ролю.

Гераіняй нашай публікацыі стала далікатная жанчына з аграгарадка Княгінін Варвара Фёдараўна Клімовіч. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна дзяўчыне яшчэ не споўніла і 17 год.

–   Як пачалася вайна я ўжо і не памятаю, але ж памятаю як немцы пасяліліся ў Княгініне, акружыўшы тэрыторыю жалезнадарожнага вакзала. Наша маленькая хатка стаяла прама каля вакзала. Людзей, якія тут паблізу жылі і ў якіх былі большыя чым наша хаты, адагналі далей і немцы самі засяліліся ў гэтыя хаты. А нас аставілі, бо хатка была маленькая і дзяцей было шмат. Стаялі тут немцы доўгі час, але ж я не скажу колькі, бо ўжо крыху не памятаю, гады – самі разумееце. І я ўвесь час была тут: у памяшканні вакзала была кухня, дзе я дапамагала кухарам, рабіла ўсё, што загадвалі.

А ў вёсцы Альсевічы жыла сястра маёй мачыхі, куды я хадзіла пяшком у госці, а гэта вельмі многа кіламетраў. Сваячніца мяне пазнаёміла з партызанамі, бо там недалёка былі партызанскія атрады, дык потым я туды хадзіла і насіла партызанам то ежу, то вопратку, то медыкаменты. Ежы хапала, бо на вакзал прыязжалі цягнікі з прадуктамі. А мы жылі ў гэтым “нямецкім пасяленні” і ежа маёй сям’і таксама перападала. Але не толькі партызанам, я насіла неабходныя рэчы – ад партызан немцам я таксама прыносіла “перадачкі”.

– Масла насіла мая матуля ад партызан, але масла было атручанае, – падтрымлівае размову сын, – і яна, як толькі ідзе цягнік на фронт, то нямецкім салдатам гэта масла то прадавала, то абменьвала. А яшчэ ёсць факт такі пацвержаны: прынясла яна масла сюды і стаяў афіцэр, маці і прадала гэтае масла нямецкаму афіцэру. Мужчына паехаў у Маладзечна, да яго далучыліся яшчэ два афіцэры і ў Маладзечне пайшлі абедаць, з’елі гэта масла і атравіліся.

– Цягнік прыпыніцца, а я карзіначку на руку і іду, чую сігнал падаў цягнік, што адпраўляецца, я тады з гэтым маслам да вагона, а вагоны ж таварныя былі і тады пад ногі гэта масла кідзель, а сама скрывалася , бо баялася: ў немцаў жа зброя была, маглі і прыстрэліць, дык я тады ў адкос і ляжу, – успамінае Варвара Фёдараўна. Насіла партызанам і медыкаменты. У нямецкай часці быў лекар “ЧЭХ”, але ці гэта прозвішча, ці нацыянальнасць я не ведаю. Ён пражываў тут побач у жанчыны, яна яму есці варыла, абсцірвала яго і ў лекара гэтага зразумелая справа былі розныя медыкаменты. Вось я і насіла іх партызанам, а бывала, што і самі прыходзілі ды забіралі гэтыя медыкаменты. Вось такая у мяне была тут работа.

Ну, што я магу яшчэ расказаць. Бачыла і немцаў, і партызан. Прыходзілі партызаны, такія маладыя, статныя мужчыны. Аднойчы прыйшлі яны да нас вечарам, чалавекі тры, вядомая справа вялі сябе ціха і гаварылі ціха. Але ж была ў іх бутэлечка, крыху выпілі і размова пайшла крапчэй, а каля хаты была сцежка і ў гэты момант ішоў немец, пачуў размову. Ён добра ведаў, што тут дзяцей шмат, але ж галасы зусім не дзіцячыя, ён у хату, а раней жа веранды не было, адразу дзверы ў хату, ён мне крычыць “Адчыняй, адчыняй!”. Я адчыніла дзверы, але не поўнасцю, за дзвярыма стаю, а ён пісталет дастаў і стрэліў, але дзякуй богу пуля папала ў клямку на дзвярах і адскочыла ў сцяну, каб стаяла я з другога боку – то пуля трапіла б у мяне. Стала ціха, толькі дзеці заплакалі і немец гэты сабраўся і пайшоў, а следам за ім і партызаны пайшлі з хаты, забраўшы ўсё, што было ім ужо нарыхтавана. Во як аджыла я, – на вачах гераіні з’яўляюцца слёзы.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть