image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навошта клікаць бяду? (Мядзельскі раён)

593

У рамках рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам!”, якая накіравана на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх 21 красавіка работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі раённай інспекцыі “Дзяржэнергагазнагляд” і Нарацкага сельскага выканаўчага камітэта, а таксама карэспандэнтам раённай газеты “Нарачанская зара” правялі рэйдавыя мерапрыемствы ў жыллёвым фондзе Нарацкага сельскага Савета.

Наведацца вырашылі да тых грамадзян, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, вядуць амаральны лад жыцця, з’яўляюцца прыхільнікамі алкагольных напояў. Ратавальнікі рэгулярна бываюць у іх, праводзяць прафілактычныя гутаркі, расказваюць, папярэджваюць. Адрасы такіх людзей добра вядомы, таму мэтанакіравана едзем да той ці іншай хаты. На жаль, далёка не ўсюды гаспадары ёсць дома альбо, напэўна, убачыўшы праз акно гасцей, не жадаюць адчыняць дзверы.

Але хто шукае – той ужо знайшоў: дзверы адкрыты наросхрыст, а гэта азначае, што дома хтосьці ёсць. Заходзім на захламлены падворак, але гэта паўбяды. Вельмі ўразіла тое, што ўбачылі пераступіўшы парог. Чаго тут толькі няма: пустыя бутэлькі ад спіртнога, талеркі, кубкі, лыжкі, міскі, абрыўкі газет і часопісаў, адзенне і абутак – ды хіба ўсё пералічыш! Прычым усё гэта валяецца і на стале, і на падлозе.

–       Печку яшчэ пратапліваеце? – пытаемся.

–       Канечне, я люблю цеплыню, – адказвае гаспадыня.

На жаль, аб спраўнасці або няспраўнасці пячнога ацяплення мы можам толькі здагадвацца: памяшканне домаўладання настолькі завалена бутэлькамі і смеццем, што ў наяўнасці перадтопачнага ліста мы можам пераканацца толькі «з дапамогай рыдлёўкі», ды і корпус печы агледзець таксама такім спосабам. Ды і гаспадыня з сужыцелем з'яўляюцца аматарамі пакурыць у ложку. Ці варта абмяркоўваць парушэнні пры ўбачаным?

У наступным домаўладанні крыху лепш, але ж груды бутэлек за хатай сведчаць аб тым, што гаспадар любіць “падсілкавацца” спіртным. Здавалася б, у хаце пражывае малады, працаздольны мужчына, але нідзе не працуе. Дык чаму ж не навесці парадак на тэрыторыі домаўладання, убраць сухую расліннасць, ды і пытанням пажарнай бяспекі надаць крыху свайго часу.

На нашым шляху было яшчэ шмат домаўладанняў, дзе пытанням пажарнай бяспекі гаспадары не хочуць надаваць належнай увагі, ды і пра жыццё сваё зусім не клапоцяцца.

Заканчваем ўсё ж на добрай ноце – заходзім у дом, дзе пражываюць пенсіянеры. І проста душа радуецца: з пячным ацяпленнем пытанняў не ўзнікае, ды і ў астатнім усё ў адпаведнасці з нормамі. «Нас часта правяраюць, пакуль праблем не было. Але мы не па – гэтаму ўсё робім – мы ж небяспеку разумеем і перш за ўсё для сябе стараемся. Заўсёды прасцей папярэдзіць.

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть