image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Для бяспекі мала адных ведаў… (Стаўбцоўскі раён)

732
З году ў год лічбы статыстыкі сведчаць аб адным: не ўсе людзі дастаткова сур’ёзна ставяцца да правілаў пажарнай бяспекі. Нязменны прынцып значнай часці насельніцтва зводзіцца да выразу “увесь час так жывем, і пажароў не было – навошта нешта зараз мяняць?!”.

Аднак не ўсё так проста. Пажар не выбірае – ён можа ўзнікнуць у любы момант, калі мы не будзем рабіць усё магчымае для сваёй бяспекі. Менавіта такую думку і імкнуцца данесці ратавальнікі Стаўбцоўшчыны да жыхароў раёна падчас правядзення самых розных мерапрыемстваў. Так, адной з формаў сустрэч бяспекі з’яўляюцца сельскія сходы. Канешне, у вялікіх вёсках сустрэцца з насельніцтвам можна ў Доме культуры, школе, сельвыканкаме. А што рабіць, калі ў населеным пункце няма “агульгана месца збора”? Ратавальнікі і тут знайшлі рашэнне: сустрэчы з жыхарамі праводзяцца   ў месцах прыпынку аўталавак. Менавіта ў такой – “аўталавачнай” – форме прайшлі сходы грамадзян на тэрыторыі Заямнаўскага сельваканкама з удзелам намесніка начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандрам Крамко ў рамках акцыі “За бяспеку разам!”.

Традыцыйна, даводзіліся да насельніцтва лічбы статыстыкі, агучваліся галоўныя прычыны ўзнікнення пажараў. Не абыходзіліся размовы і без напаміну пра аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Жыхарам вёсак і дачнікам зусім не лішнім было і нагадванне пра правілы бяспекі пры навядзенні парадкаў на дваровых тэрыторыях.

–       Мы разумеем, што кожны з нас імкнецца да ўтульнасці, прыгажосці, – адзначыў падчас размовы Аляксандр Яўгеньевіч. – Аднак неабходна памятаць і пра бяспеку. Статыстыка гэтага года, на жаль, ужо папоўнілася ахвярамі “травяных пажараў”. Мы не забараняем спальваць смецце на ўласнай тэрыторыі, але памятайце: неабходна падрыхтаваць месца для вогнішча, забяспечыць наяўнасць сродкаў тушэння пажару, прадугледзіць бяспечную адлегласць ад будынкаў і самім увесь час знаходзіцца побач. Канешне, для вас гэтыя патрабаванні не з’яўляюцца навіной, аднак правілы неабходна не толькі ведаць, але і выконваць.

Канешне, адных ведаў для бяспекі мала, і толькі тады, калі кожны з нас зробіць хоць маленькі практычны крок да бяспекі, бяспека абавязкова зробіць вялікі крок нам насустрач!

 

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть