image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Міжведамасная акцыя «За бяспеку разам» у Бярэзінскім раёне

192
Другі тыдзень запар ідзе ў раёне прафілактычная акцыя работа ў жыллі жыхароў Бярэзіншчыны. У саставе рэйдавых груп, што наведваюць прыватныя падворкі – ратавальнікі, міліцыянеры, работнікі сельсаветаў, педагогі, энергетыкі, сацыяльная служба. 

Чарговы рэйд прайшоў у весцы Гурэшчына Капланецкага сельсавета. Большасць людзей у весцы – пенсіянеры, што пастаянна тут пражываюць і дачнікі, што жывуць летам. Адна з «балючых» кропак – спраўнасць пажарных апавяшчальнікаў: самі прыборы маюцца амаль у кожнай хаце, але ж гаспадары забываюцца купіць батарэйку. Навошта тады такі апавяшчальнік – невядома. Хіба што для адчэпнага на момант рэйду: авось не правераць прыбор? Так і атрымалася ў адной з хат: гаспадар завярае, што нядаўна правяраў і прыбор пішчэў і міргаў, але ж праверка выявіла: батарэйка адсутнічае. Той жа мужчына кажа, што комін у доглядзе – абследаванне ж паказвае адваротнае… Печы з расколінамі вакол дзверкі – частая карціна ў прыватных дамах пасля зімовай эксплуатацыі печы. Людзі абяцаюць за лета прывесці печку ў належны стан, запрашаюць у госці ў жніўні – праверыць… Наогул рэйд пакідае нядрэннае ўражанне. Бачна, што людзі клапоцяцца пра жылле і разумеюць, што праверка прыйшла не пакараць, а дапамагчы, падказаць.

Рэйды праходзяць штодня, па іх выніках рыхтуюцца пісьмы: некаторым грамадзянам – аб небяспечным стане жылля іх пажылых бацькоў, у міліцыю і сельсаветы – пра неабходнасць правесці дадатковую работу з грамадзянамі, што злоўжываюць спіртным, у сацыяльную службу – пра неабходнасць адраснай дапамогі асобным людзям. Акрамя таго, ратавальнікі актывізавалі работу па данясенні важнай інфармацыі пра ўласную бяспеку на сельскіх сходах грамадзян.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть