image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Вучыцца – заўжды спатрэбіцца. Чарговая заняткі “Школы аператыўна-тактычнага майстэрства” прайшлі ў Бярэзінскім раёне

1278

Прыняць удзел у вучэннях, абмяняцца вопытам, абмеркаваць магчымыя праблемныя пытанні сабраліся ў Беразіно ратавальнікі Бярэзінскага, Барысаўскага, Крупскага і Жодзінскага гарнізонаў. Не ў першы раз яны збіраюцца падчас правядзення “Школы аператыўна-тактычнага майстэрства”, і гэта мерапрыемства – рэальны шанец павысіць свой прафесійны ўзровень, навучыцца новаму, удасканаліць навыкі. Згодна з умоўнай сітуацыяй, у адным з кабінетаў стаматалагічнага аддзялення “Бярэзінскай ЦРБ” адбылося задымленне, дым распаўсюджваецца на калідор і іншыя памяшканні, у аддзяленні есць пацярпелы чалавек.

. Ужо праз дзве хвіліны пасля званка на лінію 101 да месца здарэння прыбываюць першыя падраздзялення Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях згодна з трэцім нумарам выкліку. Пакуль яны былі ў дарозе, медыкі і іх пацыенты эвакуіраваліся з памяшкання. Далей паводле ўказанняў кіруючага тушэннем пажару, ратавальнікі пачынаюць працу па лакалізацыі агню і пошуку пацярпелага чалавека. Чалавек выратаваны, выведзены на вуліцу, перададзены медыкам. Праз пэўны час умоўны пажар быў ліквідаваны. На фінальным агульным зборы дадзена добрая адзнака дзеянням бярэзінскіх ратавальнікаў, абмеркаваны нюансы аператыўнай работы, дадзены пажаданні па ўдасканаленні прафесійных навыкаў.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть