image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Прафілактыка – у кожны калектыў (Бярэзінскі раён)

170
Дня не праходзіць, каб бярэзінскія ратавальнікі не наведалі некалькі працоўных калектываў з важнай мэтай – расказаць людзям, якую бяду здольная прынесці неасцярожнасць пры абыходжанні з агнем. 

Мы расказваем пра прычыны ўзгаранняў, прыводзім канкрэтныя прыклады вогненных здарэнняў у раёне. Такая інфармацыя запамінаецца людзям найбольш: Бярэзінскі раён – невялікі, кожны чалавек – амаль што знаемы, таму весткі пра розныя здарэнні разыходзяцца хутка. Асноўны ўпор падчас выступленняў робіцца на пытанні бяспекі ў вясенне-летні перыяд: размова ідзе пра пажары ў экасістэмах і на падворках людзей. Найчасцей прычыны тут – мэтанакіраванае выпальванне сухастою ці пакіданне месца спальвання смецця без нагляду. Падрабязна расказваем людзям пра правілы “бяспечнага вогнішча” на падворку. Расповед пра важнасць пажарнага апавяшчальніка – абавязковы элемент гутаркі. Роўна як і гутарка пра неабходнасць пільна сачыць за забавамі малых дзяцей. Не прамінаем і нагадаць людзям правілы карыстання вогнетушыцелем, а таксама тэлефон службы ратавання. У асноўныя людзі дзякуюць за клопат, задаюць хвалюючыя пытанні.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть