image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Не спадзявайцеся, што пранясе (Мядзельскі раён)

339

Напэўна, няўдалае выкарыстанне адкрытага агню для навядзення парадку на прысядзібным участку адбываецца не з першай спробы, 1,2 ... 10 раз усё прайшло паспяхова і ўдала, і гаспадар быў упэўнены, што так будзе і надалей, а калі што і здарыцца, то ён у курсе, як будуць развівацца падзеі. Кожны думае, што ведае, але ў рэальнасці разумеюць маштаб толькі тады, калі апынуцца ў яе эпіцэнтры. Хацелася б зрабіць папраўку ў сцэнары «Вучуся на сваіх памылках» і паказаць, як гэта бывае на самай справе.

Што датычыцца Мядзельскага раёна, то па стане на 12 красавіка ўжо зафіксавана 18 выяздаў на тушэнне загаранняў у прыродных экасістэмах і, амаль ў кожным выпадку, сцэнарый развіваецца наступным чынам: рашыў прыбраць падворак, скінуй смецце, распаліў, адыйшоўся на хвілінку за наступнай партыяй і…не ўтрымаў агонь.

Але ж здараецца так, што агонь ахоплівае не толькі вялізныя плошчы палеткаў – ён можа перакінуцца і на пабудовы, якія знаходзяцца побач. Так здарылася і ў нашым выпадку… Апоўдні 11 красавіка ратавальнікам Мядзельшчыны паступае паведамленне аб тым, што на адным з падворкаў вёскі Гатавічы Мядзельскага сельскага Савета гарыць сарай. Як развіваўся сцэнарый патлумачыў гаспадар:

–       Незадоўга да здарэння прыехалі з Мінску, крыху падсілкаваліся і вырашыў прыбраць тэрыторыю дачнага дома. Спачатку ўсё было добра: скінуў у кучу галінкі дрэў, якія ўжо абрэзаў на мінулых выхадных і падпаліў, а сам прыняўся ўбіраць маліннік і падкідаць у касцёр. І тут чую крычыць сусед, што з-пад крышы сарая ідзе дым. Я туды. Бачу, што ў самым вуглу крышы ўжо разгараецца так называемая “дранка”. Адразу ж набраў нумар “101”, а сам прыняўся падручнымі сродкамі ліквідаваць загаранне, але нічога не атрымлівалася. На дапамогу прыбеглі суседзі. А ў хуткім часе падаспелі і ратавальнікі. Прыехалі вельмі хутка, хаця, як аказалася, у гэты момант яны былі на тушэнні сухой расліннасці. Вы ведаеце, пажарныя разлікі прыехалі за 12 хвілін, але для мяне яны цягнуліся цэлую вечнасць. Загаранне было хутка патушана.

Пра адставіны здарэння расказаў і той самы сусед, дзякуючы якому ўдалося своечасова ўбачыць загаранне:

–       Гуляў са сваёй унучкай па вуліцы. Бачу, з-пад крышы суседскага сарая ідзе невялічкі дымок, – расказвае пенсіянер, – крычу яму “Лёня, у цябе сарай гарыць!”. Вы ведаеце, у нашай вёсцы ўсе пастройкі стаяць вельмі шчыльна, дзякуй богу, што ратавальнікі прыехалі хутка, а то я нават не ведаю, чым гэта магло скончыцца. Прагульваючыся па вуліцы я бачыў, што сусед спальвае мусар на сваім падворку, а вецер быў у гэты дзень вельмі пераменлівы: то сціхае, то зноў павялічваюцца парывы. Суседскі сарай быў адкрыты, вось іскрынка ад вогнішча і заляцела ўнутар і, магчыма, там і затрымалася. Калі я спальваю смецце, то адношу кастрышча на вялікукую адлегласць ад пабудоў, метраў 30 – 50, ды і размяшчаю яго па абараным полі…так спакайней. Мая маленькая ўнучка, убачыўшы ўсё, што адбываецца, заявіла мне, што яна пойдзе працаваць у пажарную, – усміхаецца.

Напрыканцы артыкулу лічу не лішнім будзе нагадаць правілы бяспечнага спальвання смецця. Канешне, лепш за ўсё адмовіцца ад такога небяспечнага спосабу пазбаўлення ад сухой расліннасці, галінак дрэў, смецця. Бяспечней скласці ўсё непатрэбнае ў негаручую ёмістасць і ўтылізаваць у бязветранае надвор'е прама ў ёй. Але калі іншых варыянтаў няма, варта памятаць, што перш чым распаліць касцёр, трэба выбраць максімальна далёкае месца ад гаспадарчых пабудоў і жылых дамоў. Месца вогнішча неабходна акапаць. Пры сабе абавязкова трэба мець сродак, які дапаможа імгненна затушыць полымя. Гэта можа быць вогнетушыцель, рыдлёўка, вядро з вадой ці з пяском. Лёгкаўзгаральныя вадкасці, напрыклад, такія як бензін выкарыстоўваць нельга.

Але нават калі касцёр дагарэў, то пакідаць яго без увагі нельга. Унізе можа застацца гарачае вуголле, якое можа справакаваць паўторнае ўзгаранне.

Паважаныя грамадзяне, памятайце: прычына пажару – людская халатнасць і бестурботнасць.
 
 

 

 


Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть