image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пытанні бяспекі заўсёды важныя і актуальныя! (Клецкі раён)

682

Які б месяц ні быў на календары, якое б надвор’е ні панавала за вокнамі, заўсёды актуальным для кожнага чалавека застаецца клопат пра бяспеку свайго жыцця. І ніякія абставіны не павінны перашкаджаць людзям рабіць усё неабходнае, каб захаваць сваю маёмасць ад “чырвонага пеўня”, каб абараніць ад вогненнай трагедыі родных і блізкіх, каб самім не стаць ахвярамі пажараў.

Менавіта таму выратавальнікі штодзённа гутараць з грамадзянамі ў працоўных калектывах, на сельскіх сходах аб тым, якія правілы бяспекі неабходна выконваць, каб быць упэўненым, што жыццю нічога не паграджае. Асаблівая ўвага надзяляецца сельскагаспадарчым арганізацыям, да якіх прадстаўнікі МНС дастаўляюць важную інфармацыю “на месцы”, амаль без адрыву ад вытворчасці.

Начальнік Клецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашкевіч выступіў перад работнікамі малочна-таварных фермаў “Дунайчыцы” і “Рудкі”, а таксама перад спецыялістамі і механізатарамі агракамбіната “Туча”.

Звяртаючыся да грамадзян, выратавальнік заклікаў усіх жыць бяспечна і даваў свае парады, як гэта ажыццявіць: не курыць у ложку, не перанакальваць печы, не перагружаць электрасеткі, не пакідаць без нагляду маленькіх дзяцей, быць уважлівымі і асцярожнымі пры выкарыстанні агню. “Асабліва цяпер, калі на вуліцы сухое надвор’е, неабходна быць асцярожнымі пры спальванні смецця. Рабіць гэта толькі пры наяўнасці першасных сродкаў пажаратушэння, на бяспечнай адлегласці ад будынкаў, і калі няма ветру, каб полымя выпадкова не перакінулася на траву, плот і г.д.”, – нагадваў Уладзімір Міхайлавіч. Таксама выратавальнік рэкамендаваў усім усталяваць у домаўладанні аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які можа на ранняй стадыі выявіць задымленне і выратаваць жыццё. Ён расказаў, як неабходна абслугоўваць АПА, каб ён доўга і надзейна аберагаў жыццё ад пажару.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть