image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Вучыць правілы бяспекі – з самага маленства (Бярэзінскі раён)

534

З гульнямі і навучальнымі заняткамі бярэзінскія ратавальнікі наведалі дзве групы ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці “Крынічка” і ДУА “Санаторны яслі-сад №1 г.Беразіно”. Будзе банальнасцю сказаць, што малыя дзеці не павінны быць без нагляду дарослых, аднак жа гэтую агульнавядомую аксіёму некаторыя бацькі раз-пораз парушаюць… Дастаткова запытацца ў дашкольнікаў, ці пакідаюць іх дома адных – і бачым трэць паднятых дагары маленькіх ручак… З дзіцяці, што сам-насам праводзіць вольны час, можа здарыцца што заўгодна! І размова не толькі пра свавольства дзяцей з агнем: малое можа адчыніць вакно шматпавярхоўкі, атрымаць электратраўму, падавіцца ежай… Чаму некоторыя бацькі думаюць, што гэтая гісторыя – не пра іх сям’ю?

Знаходжанне ў дзіцячым садку – адзін з самых бяспечных перыядаў для дзіцяці: тут яно пад пільным наглядам кожную хвіліну. Тут можна гуляць і вучыцца новаму. А яшчэ сюды перыядычна прыходзяць ратавальнікі, каб пагутарыць з дзеткамі пра самае важнае – пытанні уласнай бяспекі. Натуральна, работа з дзецьмі будуецца па-асабліваму: асноўная форма – гульня, прыёмы падачы матэрыялу павінны мяняцца кожныя пять хвілін, каб дзеці не засумавалі. Мы паўтараем важныя правілы і вучымся новаму падчас гульняў «Небяспечна-небяспечна», “Званок ратавальніку”, “Топ-хлоп” і іншых. Абавязкова адгадваем загадкі. Што цікава – у кожнага дзіцяці ёсць у запасе цікавая гісторыя пра тое, як неасцярожнасць людзей пры абыходжанні з агнем скончылася непрыемнасцямі. На памяць пра сустрэчу з ратавальнікамі кожнае дзіця атрымлівае размалеўку. У бліжэйшы час навучальныя заняткі пройдуць і ў іншых дашкольных установах раёна.

Паважаныя бацькі! Дашкольны перыяд – той час, калі дзіця найбольш актыўна “напітвае” мноства звестак пра навакольны свет. Маленькага чалавека цікавіць літаральна ўсе. Таму маленькія “чамучкі” шмат эксперыментуюць, падчас не думаючы пра вынік сваіх дзеянняў – такая ўласцівасць мыслення малых. Не пакідайце без нагляду сваіх маленькіх даследчыкаў гэтага цікавага і небяспечнага свету! Небяспеку нясуць не толькі запалкі ў зоне доступу для маленькіх ручак, але і прадметы бытавой хіміі, дробныя дэталі канструктараў і манеты, адчыненыя вокны, дарога, вадаёмы… Саманадзейныя думкі накшталт “Здарыцца ў кагосьці, але не ў нас” ці “Многа раз пакідалі дзяцей адных, і нічога..” – страшныя і злачынныя ў адносінах да жыцця і бяспекі вашага дзіцяці. Штогадовая страшная статыстыка выпадкаў траўміравання і гібелі непаўналетніх паказвае: у больш чым палове выпадкаў дзеці былі без нагляду дарослых.

Тэлефон службы ратавання – 101, 112.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть