image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Іскру тушы да пажару… (Мядзельскі раён)

1112

Аналіз пажараў паказвае, што вялікая іх колькасць адбываецца ў асенне-зімовы пажаранебяспечны перыяд з-за перекала печы, расколін у ляжаках на гарышчы і комінах ...Але ж не менш небяспечным з’яўляецца так называемы вясенне-летні пажаранебяспечны перыяд, пры наступленні якога адусюль бачны клубы дыму. Яшчэ адна прычына ўзгаранняў– неасцярожнае абыходжанне з агнём. За гэтай фармулёўкай часцей за ўсё крыецца курэнне ў ложку, ды яшчэ і ў п'яным выглядзе.

На гэтыя і многія іншыя пытанні акцэнтаваў увагу 7 красавіка намеснік начальніка ўстановы “Мінскае абласное упраўленне МНС” Барыс Уладзіміравіч Свірыдовіч падчас правядзення выступаў у працоўных калектывах Мядзельскага раёна. А іх у гэты дзень было два. Спачатку Барыс Уладзіміравіч сустрэўся з працаўнікамі таварыства з абмежаванай адказнасцю “Вінакурня “Нарач”, а наступным прытынкам на яго шляху стаў Гасцінічны комплекс “Нарач”. Барыс Уладзіміравіч у сваіх выступах прывёў прыклады пажараў па кожнай з асноўных прычын іх узнікнення, не пакінуў па-за ўвагай пытанні папярэджання дзіцячага свавольства з агнём, а таксама пакідання дзяцей без нагляду, звярнуў увагу на тое, што менавіта сам чалавек, яго бестурботнасць часцяком прыводзіць да трагедыі. Больш падрабязна работнік МНС спыніўся на неабходнасці ўстаноўкі ў жылых памяшканнях аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і нагадаў удзельнікам мерапрыемстваў, што асноўнай прычынай ўзнікнення пажараў з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Грамадзяне, у якіх узніклі пытанні здолелі атрымаць тут жа на іх і кампетэнтныя адказы ...

–      Але, калі шчыра, трэба сказаць і пра тое, што, перш за ўсё, сам чалавек павінен паклапаціцца аб сваёй асабістай бяспецы. Калі ён абарону абуральна ігнаруе, то яму наўрад ці хто дапаможа. Рана ці позна гэта грэбаванне сканчаецца бядой. Тым больш крыўдна, калі быццё перакрэслівае простая цыгарэта. Людзі, задумайцеся, няўжо яна вам даражэй жыцця, – працягнуў сваё выступленне Барыс Свірыдовіч.

Больш падрабязна ратавальнік спыніўся на праблеме вясенніх палаў.

–      Паліць смецце на сваім участку можна, але пры гэтым патрэбна выконваць правілы бяспекі. Дарэчы, рабіць гэта можна толькі ў бязветранае надвор’е. Вогнішчы варта разводзіць як мага далей ад пабудоў, лесу і сцірт саломы і сена. Пад рукой трэба мець вядро з вадой, рыдлёўку і граблі. І, канечне ж, не адыходзіць ад кастрышча, а пастаянна дзяржаць яго ў полі зроку. Пасля таго, як смецце спалілі, абавязкова заліце кастрышча вадой і пераканайцеся, что пагрозы паўторнага загарання няма. Тады, як той казаў, “можаце спаць спакойна”. Не забывайце і пра тое, што за выпальванне сухой расліннасці прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть