image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

“Жанчыны ў МНС – хто яны?”. Знаёмцеся: жаночы калектыў Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях

620

Расповед пачнем гісторыяй пра Наталлю Іванаўну СІНКЕВІЧ – легенду і гонар Бярэзінскага райаддзела. Маёрам унутранай службы яна нядаўна пайшла на рабочы адпачынак, але ж заўсёды рада прыняць у госці былых калег, пагутарыць пра справы і сваё, жаночае…

Вось што яна расказвае пра сябе:

- Пачынала я сваю “супрацьпажарную” дзейнасць у 1995 годзе дыспетчарам. Калі параўноўваць час 20-гадовай даўнасці і сучаснасць, скажу так: работа наша як была і цікавай, і складанай, такой і засталася. Важна, што яшчэ і нязменна патрэбнай людзям. 101 – самы першы нумар, які ўсплывае ў памяці чалавека, якому патрэбная дапамога. Зараз у аддзеле працуе некалькі жанчын, а калісь я была адзіная жанчына ў пагонах. Ці цяжка працаваць у мужчынскім калектыве? Не, нават лягчэй, чым у жаночым. Усе канкрэтна, без лішніх слоў. Есць загад – трэба выконваць. Я і па жыцці зараз такія: люблю, каб усе было канкрэтна, “па полачках”. У дзень 8 сакавіка абавязкова павіншую дзяўчат з аддзела, пастараемся сабрацца за святочным сталом.

Дыспетчар старшы прапаршчык унутранай службы Наталля Канстанцінаўна КІСЯЛЁВА - гонар і ўпрыгожванне каравула №2 аддзела. Невычэрпны аптымізм і яркая ўсмешка - тое, што адрознівае гэтую дзяўчыну. А яшчэ найвышэйшы прафесіяналізм, з якім яна робіць сваю справу. Гэтыя словы пацвярджаюцца фактам: Наталля Канстанцінаўна - лепшы дыспетчар Мінскай вобласці у 2019 годзе і годны прадстаўнік сталічнай вобласці на рэспубліканскім конкурсе. У вольны час любіць займацца аэробікай і гатаваць незвычайныя стравы. 14-гадовы Мікіта, сын Наталлі, па праве ганарыцца сваёй матуляй у пагонах.

Прапаршчык унутранай службы Лідзія Геннадзьеўна ВАСІЛЬКОВА служыць дыспетчарам у каравуле №3. Штогод яна годна “адваёўвае” гонар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на спаборніцтвах раённага і абласнога этапаў па лыжным спорце, тэнісе, плаванні. Муж і дзве дачкі-прыгажуні – тыя людзі, што падтрымліваюць Лідзію Геннадзьеўну ва ўсіх яе задумках і планах. Запытаемся ў яе, чым ей дарагая служба, якія есць цяжкасці:

- Дарагая тым, што разам рабім адну патрэбную людзям справу. Так, яна нялегкая. Кожны званок на лінію 101 вымучае сэрца біцца часцей, бо дзесьці, магчыма, вырашаецца чыйсьці лёс… Чаму пайшла служыць? Гэта цікава, незвычайна, разам з тым адказна і няпроста. Падабаецца дапамагаць людзям, быць удзельнікам вялікай і дружнай сям’і ратавальнікаў. А пра цяжкасці ў свята гаварыць не хочацца. Цяжка не спаць суткі, калі пажар ноччу, - усміхаецца Лідзія.

Інспектар прапаганды аддзела капітан унутранай службы Вольга Мікалаеўна ДАНЭЙКА служыць у аддзеле з 2013 года. Якраз 5 сакавіка яна была прынятая на службу, так што сёння – своеасаблівае свята для яе: 8 год у строі ратавальнікаў. Спачатку была работа дыспетчарам, зараз – у прапагандзе. Гэтая пасада патрабуе многае – умець гутарыць з людзьмі любога ўзросту і сацыяльнага статусу, быць арганізатарам, фатографам, рэжысерам, журналістам, нават у пэўным сэнсе бухгалтарам. А яшчэ – весці цэлы стос справаздачных дакументаў. У некаторы дзень і з дзясятак кіламетраў па рабоце прыходзіцца на нагам выходжваць. Так, служба нялегкая, але ж цікавая: увесь час сярод людзей, асабліва падабаецца працаваць з моладдзю – пачынаючы ад урокаў бяспекі ў школах і заканчваючы абласнымі мерапрыемствамі Беларускай маладзежнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.

 

Вольга Васільеўна МЕЛЬНІКАВА працуе ў аддзеле інспектарам справаводства больш за іншых жанчын - ажно з 1994 года. Важкі аб’ем справы – на яе плячах: спраўна весці документы, своечасова прыняць і адправіць бумагі, зарэгістрыраваць дакумент, трымаць у парадку архіў… Адказнасць, выканаўчасць, стрэсаўстойлівасць – тыя якасці, без якіх пры працы з дакументамі – ніяк! І імі, безумоўна, валодае Вольга Васільеўна.

 

Жаночы калектыў Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях віншуе са святам усіх жанчын, чыя работа звязаная са службай ратавання і жадае ім усмешак, прыгажосці, сямейнага дабрабыту і моцнага здароўя!    

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть