image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

“Жанчыны ў МНС – хто яны?”. Жаночы калектыў Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях

1466

Выратаванне чалавека – высакародны, адказны і складаны шлях тых, хто па закліку сэрца абраў прафесію выратавальніка. Гэтыя адважныя, мужныя і рашучыя людзі з гонарам выконваюць свой абавязак перад народам, ажыццяўляючы дэвіз “Прафесіяналізм. Адвага. Гонар”. Яны ў цяжкую гадзіну заўсёды на варце жыцця і здароўя грамадзян, прадухіляюць і ліквідуюць надзвычайныя сітуацыі і іх наступствы, аказваюць дапамогу тым, каго напаткала бяда. Плячом да пляча з мужнымі і адважнымі хлопцамі працуюць і прадстаўніцы прыгожага полу, якіх ў Мядзельскім гарнізоне чатыры.

Прапаганда і ўзаемадзеянне з грамадскасцю з’яўляюцца неад’емнай часткай работы па папярэджанні ўзнікнення пажараў і іншых надзвычайных сітуацый. Як паводзіць сябе, згубіўшыся ў лесе, ці што рабіць, калі ў кватэры разбіўся тэрмометр, ці як эвакуіравацца з задымленнага памяшкання – на ўсе пытанні, звязаныя з бяспекай жыццядзейнасці, зможа расказаць інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ірына Карапецян.

Са снежня 2012 года Ірына Анатольеўна служыць у органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях. Пачынала з падменнага дыспетчара цэнтра аператыўнага кіравання, дзе навучылася сваёй настойлівасці і адказнасці за чужое жыццё і здароўе.

00000147.JPG

–       Паралельна вучылася ў Камандна-інжынерным інстытуце МНС. У 2014 годзе прапанавалі заняць афіцэрскую пасаду і я, не задумваючыся, згадзілася. Канешне, спачатку было цяжка і вучыцца, і працаваць, але ж я справілася і ў 2016 годзе закончыла інстытут: тым самым папоўніла сваю скарбонку яшчэ адным дыпломам аб вышэйшай адукацыі і, канешне ж, новымі ведамі, – расказвае Ірына Карапецян. – Люблю сваю справу: маеш зносіны са шматлікімі людзьмі, заводзіш новыя знаёмствы, пастаянна дазнаешся нешта новае і павышаеш кваліфікацыю. Мая праца – папярэджанне надзвычайных сітуацый, але ж і прыходзіцца часта выязжаць на рознага роду здарэнні. У гэты час вельмі цяжка эмацыянальна: бачыш людскія слёзы, іх гора, знішчаныя агнём хаты…Стараюся, вядома, не паказваць, што хвалююся, перажываю, а наадварот, хочацца падтрымаць людзей, падабраць тыя словы, каб хоць крыху іх супакоіць.

Інспектар прапаганды прызнаецца, што ў службе ёсць шырокі прастор для творчасці. Так, неабходна быць пастаянна ўключаным ў працу і кожны раз, праводзячы мерапрыемствы, затрачваць усе сілы і эмоцыі, але, у той жа час, аддачу атрымліваеш каласальную, асабліва ад дзяцей, якія з нецярпеннем чакаюць сустрэчы зноў.

Для большасці людзей знаёмства са службай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пачынаецца з тэлефоннага званка ў гэтую службу. У чалавека штосьці здарылася і ён чакае хуткай дапамогі.

“Пажар? Аварыя? Чалавек тоне? Ваш адрас?..Зараз накіроўваем дапамогу”, - такія словы чуюць тыя, хто тэлефануе па нумары “101 або 112”. Многае тут залежыць ад работнікаў цэнтра аператыўнага кіравання.

DSC00117.JPG

–       Дзяжурная служба МНС, чым вам дапамагчы, – менавіта з гэтых слоў я пачынаю размову з людзьмі, якім патрэбна дапамога. І хоць я не выязжаю на месца здарэння, важнасць маёй працы цяжка пераацаніць. Нягледзячы на тое, што аб службе я не марыла, жаданне быць карыснай і дапамагаць людзям у мяне было, – кажа Алена Дзятлава.

Але з другога боку можна сказаць, што Алена Уладзіміраўна ў МНС прыйшла не выпадкова – дзяўчына працягвае дынастыю.

–       Дынастыя на самай справе вельмі вялікая: мой прадзед Іван Францавіч, дзед Іосіф Іванавіч, дзядзька Станіслаў Іванавіч, бацька Уладзімір Іосіфавіч прысвяцілі сваё жыццё пажарнай службе. Мой бацька Уладзімір Іосіфавіч Стасевіч, закончыў пажарна-тэхнічнае вучылішча МУС СССР у Львове. Затым вярнуўся на Радзіму. Можна было ехаць і ў іншыя регіёны краіны, але ён выбраў месца бліжэй да дому і трапіў ў Мінскае абласное ўпраўленне пажарнай аховы на пасаду інспектара аддзела службы і падрыхтоўкі. У яго абавязкі ўваходзіла распрацоўка метадаў і спосабаў тушэння, выезды на пажары па ўсёй вобласці і кіраванне іх ліквідацыяй. Таму выпадковай маю працу ў МНС нельга назваць.

Апошнім героем нашай публікацыі з’яўляецца Анастасія Губская – дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання.

IMG-b9575ea2903c4207f99566a072a618bf-V - копия.jpg

–       Родам я з Слуцка. Як папала на Мядзельшчыну, спытаецеся вы, а ўсё вельмі проста – падчас вучобы пазнаёмілася са сваім будучым мужам і вось я апынулася ў гэтым маленькі і прыгожым горадзе. Трэба было дзесьці працаваць і я даведалася, што вызваляецца пасада падменнага дыспетчара. Звярнулася ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і вось ужо шосты год прымаю паведамленні аб надзвычайных сітуацыях. Вядома, прыём паведамленняў – не адзіная мая задача як дыспетчара. Таксама ў мае абавязкі ўваходзіць напраўленне сіл і сродкаў да месца выкліку, узаемадзеянне са службамі жыццезабеспячэння, веданне агульнай аператыўнай абстаноўкі і многае іншае. Увогуле, можна сказаць, што дыспетчар – гэта злучнае звяно, якое адказвае за своечасовую і якасную перадачу інфармацыі.

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня хацелася б прыгадаць і пра светлага, жыццярадаснага і жвавага чалавечка, які аддаў пажарнай службе больш як 35 год. Ніна Мікалаеўна Мялешка зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але не перастае цікавіцца жыццём службы выратавання. Адразу пасля школы дзяўчына вырашыла звязаць сваё жыццё з культурна-асветніцкай дзейнасцю. Для гэтага паступіла ў адну з навучальных устаноў, але не склалася, хутка вярнулася дамоў ды пайшла працаваць. Працоўная дзейнасць Ніны Мікалаеўны пачыналася з вязальшчыцы у Доме быту ў Мядзеле, потым працавала аператарам паштова- тэлеграфнай сувязі вузла сувязі, крыху пазней перайшла на працу у раённае аб’яднанне “Сельгастэхніка”, дзе адпрацавала каля дзесяці гадоў. А ў 1985 годзе дазналася, што ў мясцовым аддзяленні пажарнай аховы вызвалілася месца спецыяліста па кадрах.

Ніна Мікалаеўна ніколі не пашкадавала, што зрабіла ў жыцці такі выбар. І нават тое, што тут амаль не было жанчын, не спалохала яе. Наадварот, у мыжчынскім калектыве працавалася лягчэй. Са слоў жанчыны, мужчыны больш разважлівыя, не такія эмацыянальныя, а калі каго што не задавальняе, то могуць прыйсці і сказаць прама ў вочы. За столькі гадоў кожны з іх стаў для Ніны Мікалаеўны сваім, родным.

_DSC0687-2.jpg

Аднойчы давялося Ніне Мікалаеўне пабываць і на сапраўдным пажары, не на самым страшным, але ўражанняў і так хапіла. У той момант яшчэ больш запаважала сваіх калег.

Непасрэдна ў светлае вясенняе свята прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Саюз жанчын” абавязкова сустрэннуцца з Нінай Мікалаеўнай, каб павіншаваць са святам. Але пра гэта пазней…

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть