image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

“Школы бяспекі-2021” (Стаўбцоўскі раён)

1178

Штогод сярод навучэнцаў устаноў адукацыі на Стаўбцоўшчыне праходзіць раённы конкурс “Школа бяспекі”. Не стаў выключэннемі 2021 год. Аднак у гэтым годзе асаблівасцю  конкурса стала форма правядзення – конкурс прайшоў дыстанцыйна. Свае веды ў конкурсе бяспекі вырашылі паказаць навучэнцы ўсіх устаноў адукацыі раёна – 21 каманда. Удзельнікам, у адпаведнасці з узроставай катэгорыяй, неабходна было прайсці тэсціраванне, якое складалася з 40 (малодшая ўзроставая група) або 50 пытанняў.

– Усім вядома, што адна з першаступенных задач работнікаў раённага адзела па надзвычайных сітуацыях – папярэджанне пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, а таксама прафілактыка дзіцячага траўматызму і гібелі, – зазначыў начальнік раённага адзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Герасіменка. – У дасягненні гэтай мэты мы выкарыстоўваем розныя формы, але, на мой погляд, гульня або конкурс – гэта самыя прадуктыўныя варыянты. Кожны хоча стаць пераможцай, а для гэта неабходна паказаць свае веды, веды ў вобласці бяспекі.

Да слоў Андрэя Сцяпанавіча далучылася і намеснік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Ірына Язвінская:

–   Сёння вельмі важна не проста ведаць правілы, а выконваць іх і змагчы прымяніць на практыкцы, калі гэтага патрабуюць абставіны, – зазначыла Ірына Мікалаеўна. - Канешне, у сваю чаргу, я жадаю, каб удзельнікі конкурса выкарыстоўвалі свае веды толькі ў тэорыі, на занятках, конкурсах, мерапрыемствах.

А выніковыя балы паказалі, што пераможцамі конкурса сталі:

– сярод вучняў 1-4 класаў - Філіповіч Віталій (Гімназія №1 г.Стоўбцы);

– сярод вучняў 5-8 класаў - Філіповіч Анастасія (Гімназія №1 г.Стоўбцы);

– сярод вучняў 9-11 класаў - Сахар Павел (Шашкоўская сярэдняя школа).

Віншуем пераможцаў і жадаем ім не спыняцца на сваім шляху!

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть