image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Эвакуацыя ў дзень бяспекі (Маладзечанскi раён)

612

У рамках рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” першага сакавіка супрацоўнікі Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі па ўсіх школах, садках і спецыяльных навучальных установах эвакуацыю. Галоўнай мэтай было яшчэ раз пракантраляваць веды і дзеянні па плану эвакуацыі адказных за гэта работнікаў. Надзвычайная сітуацыя – гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. Болей за ўсіх пры такіх абставінах бяспечным выпадкам схільныя дзеці: недахоп пэўных ведаў і практычных навыкаў часам прыводзіць да трагічных выпадкаў.


Падчас эвакуацыі ў дзяржаўнай установе адукацыі “Маладзечанская сярэдняя школа №1 імя Я.Купалы” прысутнічаў начальнік Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Ушацкі. Ён адзначыў у сваім каментарыі, что выклік пажарных і эвакуацыю дзяцей правялі на высокім узроўні. Супрацоўнікі МНС таксама справіліся са сваім заданнем на “выдатна”. Праз некалькі хвілін яны ўжо былі на месцы выкліку.

“Вашы сённяшнія дзеянні паказваюць высокі ўзровень ведаў у плане бяспекі, – пракаментаваў Дзяніс Ушацкі ў сваім выступленні перад педагагічным каллектывам. – Вельмі прыемна працаваць з людзьмі, якія ў поўнай меры разумеюць важнасць сённяшняга мерапрыемства і адносяцца да гэтага з вялікай адказнасцю – адказнасцю за дзіцячыя жыцці!”

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть