image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Тлумачым, “Чаму?” і “Як?” (Клецкі раён)

398

З 20 лютага ва ўсёй краіне пачаўся “Адзіны дзень бяспекі” – акцыя, якая накіравана на папярэжанне надзвычайных сітуацый, прапаганду бяспечных умоў пражывання насельніцтва, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з грамадзянамі.

У Клецкім раёне дадзеная работа пачалася з правядзення індывідуальнай прафілактычнай работы з рознымі катэгорыямі грамадзян, праверкі ўмоў іх пражывання.

Падчас наведвання домаўладанняў спецыялістаў МНС цікавілі стан печак, якія эксплуатуюцца гаспадарамі, спраўнасць электрычных сетак і абсталявання, выконванне правіл пажарнай бяспекі непасрэдна самімі грамадзянамі, наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Перад выратавальнікамі стаяла непрастая задача: ім неабходна было растлумачыць кожнаму чалавеку, ЧАМУ неабходна выконваць правілы бяспекі і ЯК гэта ажыццявіць. Работнікі Клецкага РАНС знайшлі неабходныя словы для ўсіх без выключэння.

Напрыклад, каб упэўніць грамадзяніна Н., што яго печка – “парахавая бочка”, што нельга яе эксплуатаваць з такімі расколінамі, што неабхдна яе тэрмінова адрамантаваць, выратавальнікі выкарысталі дзейны аргумент – прывялі прыклады нядаўніх вогненных здарэнняў, ад якіх пацярпелі людзі. А пасля – яшчэ адзін бескампрамісны довад – “Не адрамантуеце печ, праз тры дні вымушаны будзем прыцягнуць вас да адказнасці. А гэта намнога даражэй, чым знайсці час і матэрыялы на рамонт печкі”. Пасля такой размовы нядбайны гаспадар паабяцаў, што як мага хутчэй выканае ўсе патрабаванні, ды яшчэ і сястры дапаможа, што жыве па-суседству і мае такія ж “небяспечныя праблемы”.

Другому, не надзейнаму ў плане бяспекі “таварышу”, выратавальнікі тлумачылі, навошта вызваляць электраправодку з-пад абояў і як гэта зрабіць: “Схаваная праводка выглядае эстэтычней, аднак можа стать прычынай пажару. Вонкавая праводка павінна быць праложана ў спецыялныя карабы, або пад яе неабходна пракласці асбеставую стужку”.

Амаль усе грамадзяне ведаюць аб існаванні аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, але ж не ўсім вядома, як яны дзейнічаюць, дзе іх купіць, як устанавіць. Тут работнікі МНС зноў давалі вычэрпны адказ: “АПА – гэта абсталяванне, якое не займае многа месца, але прыносіць велічэзную карысць – абараняе жыццё людзей ад пажару. Ён на ранняй стадыі выяўляе задымленне і ў стане разбудзіць чалавека, калі той спіць і не чуе пах дыму. Прадаюцца апавяшчальнікі ў кожным прамысловым аддзеле магазінаў, а таксама ў аддзяленнях паштовай сувязі. А што датычыцца яго ўстаноўкі – гэта зусім проста: прыкруціць два шурупы, прыладзіць “крону”- і гатова – вы ў бяспецы!”

Шмат яшчэ адказаў на “бяспечныя” пытанні далі выратавальнікі: якія наступствы курэня ў ложку, чаму металічны ліст перад топкай павінны быць 50 на 70 сантыметраў, навошта бяліць комін, як тэлефанаваць у службу ратавання, як дзейнічаць у выпадку пажару і іншыя. Прафілактыка працягваецца, а гэта значыць, што спецыялісты МНС гатовы адказваць на любыя пытанні аб правілах бяспекі і дапамагаць усім рабіць свой побыт бяспечным!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть