image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Транспартны сродак…зручна і падчас небяспечна (Мядзельскі раён)

611

У сучасным свеце практычна кожны чалавек мае свой асабісты аўтамабіль, але не трэба забываць аб тым, што аўтамабіль – гэта самы сапраўдны склад лёгкаўзгаральных матэрыялаў: бензін, масла, гума, фарба, праводка і многае іншае.

28 студзеня 2021 года ў 10 гадзін 57 хвілін у цэнтр аператыўнага кіравання Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні легкавога аўтамабіля. У выніку пажару пашкоджаны маторны адсек аўтамабіля.

Прычына пажару высвятляецца. Меркаваная версія прычыны ўзнікнення пажару – механічнае разрушэнне вузлоў і дэталей (парыў паліўнага трубапровада).

–    Суседзі папрасілі звазіць іх у Мядзел у бальніцу. У мяне быў выхадны дзень, таму сабраліся і паехалі. Падвёз іх да бальніцы, з’ездзіў па сваіх справах і вярнуўся. Толькі паставіў машыну на стаянку, выйшаў з яе і пачуў нейкі хлапок. Гляжу, а з – пад капоту шугае агонь. Адразу ж схапіў вогнетушытель і прыняўся тушыць полымя. Падбеглі неабыякавыя людзі з вогнетушыцелямі ў руках і дапамаглі мне справіцца з загараннем …вельмі ім удзячны, бо наступствы маглі быць зусім другія. Па гэтых пашкоджаннях яшчэ на машыне можна ездзіць і ездзіць, крыху падрамантуем і ў шлях, – усміхаецца гаспадар.

Пажар у транспарце небяспечны тым, што пачынаецца ён практычна незаўважна. Заўважаюць яго звычайна толькі тады, калі ўжо чуецца пах гару і дыму. Распаўсюджванне агню адбываецца ў разы хутчэй, чым у жылых дамах. Увесь працэс займае ад лічаных секунд да 2-3 хвілін. У гэтым выпадку здароўе і жыццё чалавека залежыць не ад дзеянняў выратавальнікаў, а ад выканання кожным з нас правіл паводзін пры пажары на транспарце.

Самае першае з іх – не паддавацца паніцы!

Калі вы заўважылі прыкметы загарання транспартнага сродку, дзейнічайце наступным чынам:

• спыніцеся і заглушыце рухавік аўтамабіля.

• выйдзеце з машыны і высадзіце пасажыраў, пераканайцеся, што яны адышлі на бяспечную адлегласць (не менш за 20 метраў). Іх жа можна папрасіць выклікаць выратавальнікаў па нумары "101" альбо "112";

• калі загаранне невялікае і адбываецца ў стадыі тлення, паспрабуйце патушыць агонь самастойна, выкарыстоўваючы вогнетушыцель, накрываючы ачаг ізаляцыйным матэрыялам, каб абмежаваць доступ кіслароду. З гэтай мэтам можна прымяніць і шчыльнае адзенне. Будзьце асцярожныя, калі падчас здарэння вы працавалі ў гаражы або ў вас прамасленае адзенне альбо рукі: пры тушэнні рызыкуеце загарэцца самі.

• калі пажар пачаўся ў маторным адсеку і незразумела, якой ён сілы, лепш не адчыняйце капот і тэлефануйце па нумары "101" ці "112". Пры спробе патушыць агонь не падымайце накрыўку капота поўнасцю, каб не дапусціць доступу свежага паветра да полымя. Прыпадыміце накрыўку і накіруйце струмень вогнетушыцеля ў вобласць загарання. Лепш гэта рабіць удваіх: адзін падымае накрыўку, другі з дапамогай вогнетушыцеля тушыць агонь;

• калі пажар пачаўся ў салоне, не адчыняйце вокны і дзверы без неабходнасці. Ад недахопу кіслароду полымя можа патухнуць і перайсці ў стадыю тлення;

• не спрабуйце патушыць вялікі агонь самастойна.

• пры немагчымасці ліквідаваць загаранне адыдзіце ад машыны самі і адвядзіце людзей на бяспечную адлегласць (не менш за 20 метраў), бо можа ўзарвацца паліўны бак;

• і самае галоўнае: заўсёды заставайцеся спакойнымі!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть