image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У СШ №4 Чэрвеня адкрылі раённы Цэнтр бяспекі МНС

902

Непрадбачаныя сітуацыі могуць здарыцца з кожным чалавекам. Вось чаму важна быць гатовым не толькі захаваць уласнае жыццё, але і дапамагчы іншым.

Адкрыццё раённага агульнаадукацыйнага цэнтра бяспекі ў Чэрвені, якое адбылося 27 студзеня, стала для ратавальнікаў новым крокам у прафілактычнай рабоце. Дзякуючы сучаснаму вучэбнаму абсталяванню, тут ёсць магчымасць на практыцы адпрацоўваць навыкі паводзін у экстрэмальнай сітуацыі.

На ўрачыстасць у школу завіталі госці – першы намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС палкоўнік унутранай службы Уладзімір Янчык, намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Ала Шахоцька, а таксама прадстаўнікі арганізацый, дзякуючы якім гэты праект быў рэалізаваны – намеснік дырэктара закрытага акцыянернага таварыства “Мінскі завод безалкагольных напіткаў” Алена Жалценка і намеснік дырэктара ўнітарнага прадпрыемства “Нафтабітумны завод” Сяргей Баканаў. Юныя ратавальнікі прывіталі іх канцэртнымі нумарамі.

Пасля пераразання сімвалічнай стужкі на ўваходзе ў памяшканне інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алена Немагай запрасіла ўдзельнікаў святочнага мерапрыемства на экскурсію. Тут ім прадэманстравалі магчымасці шасці інтэрактыўных пляцовак, на якія падзелены цэнтр. Кожная мадэлюе розныя небяспечныя жыццёвыя сітуацыі і прапануе варыянты выйсця з іх.

Напрыклад, блок навучання патрабаванням пажарнай бяспекі прадугледжвае тэсціраванне і замацоўванне атрыманых ведаў пры дапамозе мабільнага прыкладання “МНС Беларусі. Дапамога побач”. У медыцынскім блоку можна будзе навучыцца аказваць першую дапамогу і пазнаёміцца з трэнажорам сардэчна-лёгачнай рэанімацыі. Правілы паводзін пры небяспечных сітуацыях у лесе нагадае лясны блок. А блок дапоўненай рэальнасці “Пакой памылак” падкажа, што рабіць пры надзвычайных здарэннях у доме ці кватэры. На шэрагу пляцовак для навучання выкарыстоўваецца форма інтэрактыўных гульняў.

Як распавяла Алена Немагай, супрацоўнікі РАНС і мясцовыя актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных будуць рэгулярна праводзіць у цэнтры заняткі па асновах бяспекі жыццядзейнасці не толькі з дзецьмі. Сюды таксама плануецца запрашаць дарослых. У прыватнасці, бацькоў з нядобранадзейных сем’яў і тых, хто парушае правілы пажарнай бяспекі ў побыце, напрыклад, неасцярожна абыходзіцца з агнём пры курэнні.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть