image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пра бяспеку – кожнаму… (Стаўбцоўскі раён)

286

Ніхто не будзе спрачацца з тым, што большасць няшчасных выпадкаў, у лік якіх уваходзяць і пажары, адбываецца па віне самаго чалавека. І гэта не дзіва, таму што асноўны прынцып жыцця значнай часткі насельніцтва зводзіцца да фраз: “ што павінна здарыцца, тое і здарыцца ў любым выпадку” або “мяне гэта не кранецца”. І вось гэта наша абыякавасць, а месцамі і наша самаўпэненнасць і прыводзяць да наступстваў, якія мы выправіць ужо не зможам.

Менавіта з   мэтай нагадаць пра неабходнасць “бяспечнага жылля” на Стаўбцоўшчыне праходзіць акцыя “Бяспека – у кожны дом!”. У рамках другога этапа ратавальнікі раёна наведалі адзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Мерапрыемства прайшло ў цікавай інтарактыўнай форме. Прысутныя не проста “слухалі лекцыю пра правілы бяспечных паводзін”, а прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх этапах сустрэчы. У першую чаргу ўдзельнікі дапамаглі гасцям скласці і растлумачыць сэнс лагатыпу акцыі. Пасля – знайшлі   небяспечныя недахопы ў “жылым пакоі”, а далей – склалі алгарытм выкліка ратавальнікаў і выкарыстання вогнетушыцеля. Акрамя таго, узгадалі і паспрабавалі “ўстанавіць” аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Не абышлася сустрэча і без карысных і пазвальных мультфільмаў.

У канцы мерапрыемства ўсе прысутныя, па традыцыі, атрымалі падарункі бяспекі і, канешне, паабяцалі “прыйсці дадому і абавязкова выправіць усе парышэнні пажарнай бяспекі, калі такія знойдуцца”.

А ратавальнікі нагадваюць: бяспечна там, дзе клапоцяцца пра бяспеку! Паклапаціцеся і Вы пра бяспеку ў Вашым доме!

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть