image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Галоўная задача – барацьба з агнём (Мядзельскі раён)

332

Аглядальная камісія…Ніколі не чулі пра такую? Тлумачу: аглядальная камісія створаны з мэтай прадухілення пажараў. Наведваюць домаўладанні грамадзян, вывучаюць стан электраправодкі, печак, газавага абсталявання, даюць рэкамендацыі па правілах бяспечных паводзін. Найперш пад увагу камісій трапляюць пажылыя людзі, асабліва якія жывуць адны ці ўвогуле не маюць блізкіх сваякоў, мнагадзетныя сем’і. А таксама тыя, чый лад жыцця выклікае трывогу: аматары спіртных напояў, сем’і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Навучанне насельніцтва правілам пажарнай бяспекі – вельмі важная справа. Але, каб некаму штосьці ўказваць, патрэбна і самім у гэтым разбірацца. У склад аглядальных камісій уваходзяць людзі розных прафесій. У гэтым спісе – работнікі сельскага выканаўчага камітэта, устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, энерганагляду. Усе яны – людзі адказныя, неабыякавыя. Вось і робіцца на іх стаўка ў працы па гэтым накірунку. А для таго, каб ведалі, на што трэба звяртаць увагу падчас надворных адходаў, рэгулярна праводзіцца вучоба. Пачатак года не стаў выключэннем – на працягу амаль двух тыдняў аглядальныя камісіі, якіх на тэрыторыі Мядзельскага раёна дзесяць, праходзілі навучанне формам і метадам ажыццяўлення пажарна-прафілактычнай работы ў жылым сектары.

Праводзячы навучанне, работнікі МНС падрабязна распавялі прысутным аб асноўных мерапрыемствах па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх, паказалі на неабходнасць абмену інфармацыяй паміж суб’ектамі прафілактыкі і прыняцця мер рэагавання ў межах кампетэнцыі. Работнікам мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва нагадалі аб неабходнасці адрасных праверак стану жылых памяшканняў адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян і інвалідаў, шматдзетных сем’яў і сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і прыняцця мер па прывядзенню домаўладанняў у пажаранебяспечны стан, пра неабходнасць правядзення інструктажа аб мерах пажарнай бяспекі ў побыце і прыняцця мер па аказанні адраснай сацыяльнай дапамогі грамадзянам для забеспячэння бяспечных умоў пражывання. Падчас навучання таксама былі прыведзены прыклады пажараў, якія адбыліся на тэрыторыі Мядельскага раёна ў мінулым годзе, а таксама разгледжаны прычыны іх узнікнення.

Толькі дзякуючы сумеснай працы, мы зможам прадухіліць узнікненне пажараў і гібель людзей ад іх.

 

 

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть