image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Клопаты пра пажылых людзей – чый абавязак? (Бярэзінскі раён)

662
На тэрыторыі вобласці ідзе дэкаднік пажарнай бяспекі. Суб’екты прафілактыкі інспекціруюць жылле грамадзян, каб папярэдзіць магчымыя ўзгаранні. А звязаны яны ў першую чаргу з парушэннямі людзьмі правілаў карыстання печамі: у перыяд моцных маразоў нагрузка на печы ўзрастае. Што датычыцца Бярэзінскага раёна, то 46 працэнтаў пажараў у мінулым годзе адбыліся ў сельскагаспадарчых пабудовах, пры гэтым першае месца сярод прычын “трымае” менавіта парушэнне правілаў эксплуатацыі печы. А кожны трэці пажар у раёне адбыўся ў адзінока пражываючага састарэлага чалавека. У сувязі з гэтым, нагадваем усім дарослым дзецям: клопат пра бяспеку пажылых бацькоў – гэта не толькі ваша права, але нават і абавязак згодна з заканадаўствам.

Успомніце, калі вы апошні раз наведвалі састарэлых бацькоў? Ці не забыліся летам дапамагчы ім прывесці ў спраўны стан печку? Ці купілі роднаму чалавеку ў дом пажарны апавяшчальнік? А ў каго ёсць – ці праверылі наяўнасць батарэйкі?.. Асноўныя парушэнні, што бачаць ратавальнікі, што наведваюць жыллё пажылых людзей – непатынкаваныя коміны печак, няспраўныя дзверцы печы, шматлікія расколіны. Усе гэта можа прывесці да ўзгарання. Неабачлівасць пажылых тут “вінаваціць” не прыходзіцца, бо насамрэч прычына – фізічная няздольнасць чалавека выправіць сітуацыю. І клопат пра бяспеку родных людзей тут кладзецца на плечы дзяцей і радні. Дапамажыце блізкаму чалавеку з рамонтам печы, пры неабходнасці замяніце электрычную праводку, усталюйце пажарны апавяшчальнік ці замяніце батарэйку ў ім. Так, некаторыя меры нятанныя. Але ж, вымяраючы матэрыяльныя страты, варта адразу суадносіць іх з коштам жыцця роднага чалавека. І тады пытанне “Рабіць ці не рабіць?” адпадзе само па сабе.

Беражыце сябе! Тэлефон службы ратавання – 101 ці 112.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть