image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дэкаднік пажарнай бяспекі ў Бярэзінскім раёне

383

У сувязі з усплескам пажараў у перыяд маразоў на Міншчыне праводзіцца дэкаднік пажарнай бяспекі.

Каб папярэдзіць магчымую бяду, што можа прынесці нядбайнасць людзей пры абыходжанні з агнем, па весках Багушэвіцкага сельскага Савета Бярэзінскага раёна адправілася цэлая камісія. Склад яе – больш чым грунтоўны: кіруючы справамі сельвыканкама, інспектар прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях, інспектар энерганагляду, карэспандэнт раённага выдання. Першачарговая наша задача – праведаць асобныя катэгорыі грамадзян: інвалідаў, адзінокапражываючых старых, сем’і з дзецьмі. Усе грамадзяне, што злоўжываюць спіртнымі напоямі – на асобным спісе ў сельвыканкаме, і візіт да іх – абавязковое мерапрыемства рэйду. Падчас рэйду мы наведалі жыллё людзей у весках Чыжаха, Бычын, Багушэвічы. Асноўныя парушэнні, што патрапілі ў поле зроку – адсутнасць батарэйкі ў апавяшчальніку, расколіны на печцы, няспраўныя топачныя дзверцы. Падчас праверак жыллевага фонду прыходзіцца назіраць розныя карціны побыту людзей, нярэдка чуеш і пра жыццевыя лёсы домаўладальнікаў. Звычайна людзі рады гасцям, дзякуюць за ўвагу, абяцаюць выправіць недахопы. Акрамя таго, у кожным доме пра бяспечныя паводзіны пры карыстанні печамі і электрапрыборамі зараз будуць напамінаць і памяткі ратавальнікаў. Рэйды будуць працягвацца.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть