image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

«Суть нашей профессии – НЕ НАЗЫВАТЬСЯ, А БЫТЬ»: Олег Субач (Мядельский район)

658
«Суть нашей профессии – НЕ НАЗЫВАТЬСЯ, А БЫТЬ»: Олег  Субач (Мядельский район)

Памятаецца, у дзяцінстве многія хлопчыкі-аднагодкі марылі стаць пажарнымі, а пластмасавыя чырвоныя машынкі з даўжэзнымі лесвіцамі проста не выпускалі з рук. Прайшоў час, дзіцячыя мары некаторых аднакласнікаў ажыццявіліся, а разам з працоўным вопытам у кожнага з іх з’явілася і новае стаўленне да абранай прафесіі. Зараз кожны разумее, работа пажарнага- выратавальніка – гэта не проста від працоўнай дзейнасці, а высакароднае і ганаровае служэнне народу дзеля яго ж бяспекі.

У пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 горада Мядзел працуюць 24 чалавекі. Сярод іх – начальнік часці капітан унутранай службы Аляксандар Сяргеевіч Купрэвіч, начальнікі каравулаў, камандзіры аддзяленняў, старшыя пажарныя, вадзіцелі. Тут жа размясціўся цэнтр аператыўнага ўпраўлення… Для большасці людзей знаёмства са службай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пачынаецца з тэлефоннага званка. У чалавека штосьці здарылася – і ён чакае хуткай дапамогі.

“Пажар? Ваш адрас?...Зараз накіроўваем дапамогу”, – такія словы чуюць тыя, хто трапіў ў вогненную небяспеку і патэлефанаваў па нумары “101”. Менавіта тут многае залежыць ад работнікаў цэнтра аператыўнага кіравання.

Вось ужо на працягу 24 гадоў паспяхова працуе Алег Мікалаевіч Субач:

–      Пасля школы адразу пайшоў на працу – быў фатографам ў Мядзельскім камбінаце бытавога абслугоўвання, затым мяне чакала служба ў арміі, некаторы час нават працаваў прадаўцом. Калі даведаўся, што ў пажарную аварыйна – выратавальную часць патрэбны людзі, адразу, не сумняваючыся, паўшоў у аддзел кадраў. Сваю службу пачынаў на пасадзе пажарнага. У той час з абсталявання былі толькі “лом, лапата і рукаў са ствалом”, а зараз… і механізіраваны гідраўлічны інструмент, і бензапілы, і бензарэзы, і розныя ствалы. А якія машыны: старэнькія ЗІЛы адыходзяць назад, а ім на змену прыходзяць “дзесяцітоннікі”, аўтамабілі хуткага рэагавання. Раней баявое адзенне было толькі ў начальнікаў змен, камандзіраў аддзялення, пажарных. А цяпер і вадзіцелі апранулі на сябе “баёўкі”.

–      З якога часу Вы сталі дыспетчарам цэнтра аператыўнага кіравання?

–      У 1999 годзе мне прапанавалі паспрабаваць сябе ў ролі дыспетчара, бо, працуючы пажарным, не раз прыходзілася выконваць яго абавязкі. Вось так і затрымаўся тут і ні разу, як той казаў, не пашкадаваў аб гэтым. Гэта работа мне вельмі падабаецца.

–      Што вы лічыце галоўным на гэтай пасадзе?

–      Тут важна не толькі прыняць паведамленне аб пажары, але і правільна накіраваць неабходныя сілы і сродкі на тушэнне загарання, а таксама аказаць першую псіхалагічную дапамогу чалавеку, які трапіў ў бяду. Але ж мы не толькі прымаем паведамленні аб пажары – у полі нашага зроку і іншыя сур’ёзныя здарэнні: аварыі, дарожна-транспартныя здарэнні, “збоі” у сферы функцыянавання аб’ектаў жыццядзейнасці, трагедыі на воднай акваторыі…Само жыццё, забеспячэнне бяспекі людзей патрабуе ад нас дакладнай каардынацыі дзеянняў усіх службаў. Высылаючы, напрыклад, на месца загарання пажарныя аварыйна – выратавальныя аўтамабілі, нам таксама неабходна накіраваць туды спецыялістаў электрычных сетак, газазабеспячэння, хуткай медыцынскай дапамогі.

–      Вышэй Вы расказвалі, што многае змянілася ў службе выратавання. А ці закранулі гэтыя змены цэнтр аператыўнага кіравання?

–      Так. За гэты час змянілася многае. З аргтэхнікі тады на цэнтры быў толькі факс. Тэлефонаграмы даводзіліся толькі па тэлефоне па тэрытарыяльнай прыкмеце:спачатку інфармацыя даводзілася да базавых (куставых) гарнізонаў, а апошнія, у сваю чаргу, даводзілі замацаваным аддзелам. Страявая запіска перадавалася такім жа чынам. Тэхніка у той час напраўлялася па выпісцы з плана прыцягнення сіл і сродкаў. Але мы, калі так можна сказаць, у галаве трымалі і ведалі, якую тэхніку куды напраўляць. На пажар напраўляліся 2 – 3 аўтацыстэрны і добраахвотныя пажарныя каманды, якія на той час былі ў кожным буйным населеным пункце. Спецыяльныя данясення пісаліся ў крайнім выпадку і ў ручную, бо камп’ютараў тады не было. Таму, мабыць, у мяне такі акуратны почырк, – усміхаецца Алег Мікалаевіч.

Шматлікія граматы і падзякі, якімі адзначана старанне і руплівасць Алега Субача, сведчаць пра тое, што чалавек знаходзіцца на сваім месцы, што ён з гонарам выконвае службовыя абавязкі. Алег Мікалаевіч быў узнагароджаны юбілейным медалём “160 год пажарнай службе Беларусі”, нагрудным знакам “15 год органам і падраздзяленням, падначаленным МНС Рэспублікі Беларусь”, нагрудным знакам “Выдатнік”, Граматай і Ганаровай граматай установы “Мінскае абласное ўпраўленне МНС.

Ад сябе хачу сказаць, што быць дыспетчарам цэнтра аператыўнага кіравання вельмі адказная і ганаровая работа. Наш герой з ёй спраўляецца. Таксама хачу выказазаць яму словы падзякі…так здарылася, што ў самым пачатку працоўнай дзейнасці, да прыходу на пасаду інспектара сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю, мне таксама давялося пабываць дыспетчарам. Менавіна Алег Мікалаевіч быў маім настаўнікам: перадаў мне свае веды і ўменне рабіць цяжкія справы лёгкімі, свой спакой і разважлівасць. Мне па душы наступнае выказванне Льва Мікалаевіча Талстога: “Калі настаўнік мае толькі каханне да справы, ён будзе добры настаўнік. Калі настаўнік мае толькі каханне да вучня, як бацька ці маці, – ён будзе лепш таго настаўніка, які прачытаў усе кнігі, але не мае любові ні да справы, ні да вучняў. Калі настаўнік злучае ў сабе любоў да справы і вучняў, ён – дасканалы настаўнік”. Гэтыя словы падыходзяць для нашага героя.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть