image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

“Сляды на рыхлым лёдзе – гэта страшна…” (Бярэзінскі раён)

302
Такімі словамі суправаджаюцца першыя крокі па лёдзе старшыні Бярэзінскай службы ратавання людзей на вадзе Юрыя Міхайлавіча Палянскага. Разам з ім у рэйдах па месцах падлёднай рыбалкі ўдзельнічаюць і ратавальнікі. 

Так, прайшлі рэйдавыя мерапрыемствы ў межах горада Беразіно, аграгарадку Паплавы, весак Трасцянка, Якшыцы, Чырвоны Бераг і іншых. Толькі зараз сапраўдныя зімнія маразы пачалі радаваць нас, дагэтуль жа зіма праяўляла сябе не на поўны моц. Тым не менш, на вадаёмах Бярэзіншчыны можна бачыць рыбакоў, што насуперак здароваму сэнсу выходзяць на тонкі лёд дзеля любімага занятка. У асноўным людзі станоўча рэагуюць на заўвагі, некаторыя пакідаюць вадаёмаў без прамаруджвання. Заўважана, што выратавальны жылет ёсць не ў кожнага аматара рыбалкі. На пытанне, што будуць рабіць, калі праваляцца, усміхаюцца: маўляў, нічога, людзі выцягнуць…

Юрый Палянскі каменціруе сітуацыю:

–       Нават зараз, ва ўмовах моцных маразоў, рака Бярэзіна замерзне далёка не адразу. Калі маразы патрымаюцца звыш тыдня – даволі тоўсты лёд утворыцца ў затоках і рыбалка тут наўрад ці будзе небяспечнай. Тым не менш, настойліва раім абавязкова “ўзбройвацца” выратавальным жылетам, ідучы на рыбалку. Гэта будзе выдатным прыкладам нават для дзяцей, што глядзяць на вас. Калі вы праваліліся пад лёд, не панікуйце. Выбірайцеся з вады, шырока раскінуўшы рукі на лёдзе, паўзком дабірайцеся да берага. Трэба сугравацца ўсімі магчымымі шляхамі, пры неабходнасці выклікаюць “хуткую дапамогу”. Тоне чалавек на вашых вачах? Паўзці да яго можна, калі вы цвеёрда ўпэўненыя ва ўласных сілах. Інакш можаце папасці ў бяду і самі. Пацярпеламу для яго ратавання можна падаць палку, вяроўку, кінуць ратавальны жылет. А перш за ўсе патэлефануйце ў службу ратавання па нумары 101 ці 112.

Варта яшчэ дадаць, што неабходна пільна сачыць за паводзінамі дзяцей у іх вольны час. Не пускайце іх адных да вадаёмаў, раскажыце пра небяспеку, што можа іх чакаць. Пашукайце ў інтэрнэце карысныя фільмы і мульцікі на дадзеную тэму – гэтыя нескладаныя меры могуць папярэдзіць бяду з удзелам дзяцей.

Беражыце сябе, а заўзятым рыбакам жадаем багатай і бяспечнай рыбалкі!

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть