image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

“Абед без цыгарэт” (Бярэзінскі раён)

261
Мерапрыемства з такой назвай прайшло ў памяшканні сталоўкі, што належыць ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”. 

У рамках акцыі “Не прапальвай сваё жыццё!” на працягу двух дзен тут працавала пляцоўка раённых ратавальнікаў, на якой можна было пагутарыць з інспектарам прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях, абмяняць цыгарэту на цукерку, атрымаць наглядную прадукцыю, а разам з ёй – пажаданні берагчы сябе і зарад добрага настрою. Штодня ў памяшканні сталоўкі харчуюцца каля сотні чалавек. У асноўным гэта мужчыны, рабочыя прадпрыемства. Многія з іх прызнаваліся, што кураць даўно і заўзята, хтось хваліўся, што больш за год таму развітаўся з дрэннай звычкай. Думаецца, што напамін ратавальнікаў пра неасцярожнасць пры курэнні як прычыну пажара вымусіць курцоў задумацца пра ўласную бяспеку. Тых жа, хто не курыць наогул альбо кінуў гэтую звычку, упэўніць у правільнасці выбранага шляху.

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть