image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рады вітаць на атракцыёнах бяспекі! (Як у Клецку прайшоў фінальны этап акцыі “Не прапальвай сваё жыццё!”)

513

Амаль кожны суботні дзень жыхары Клецкага раёна наведваюць раённы цэнтр, каб зрабіць неабходныя пакупкі на кірмашы, у буйных магазінах, у разнастайных гандлёвых кропках. Выконваючы ўсе ўстаноўленыя правілы рэспіраторнага этыкету, дарослыя і дзеці невялікімі групкамі ці паасобку змяняюць адзін аднаго каля прамысловых і прадуктовых прылаўкаў.

У гэтую суботу, акрамя неабходных пакупак, жыхары горада і раёна змаглі атрымаць яшчэ і набор карысных ведаў у галіне бяспекі. Усё таму, што менавіта у гэты дзень работнікі МНС разам з юнымі выратавальнікамі-пажарнымі праводзілі фінальны этап акцыі “Не прапальвай сваё жыццё!” і прэзентацыю інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі “Не чакай белачку – тушы недакурак”.

Незвычайны фармат прафілактычнай праграмы ў выглядзе атракцыёнаў бяспекі прывабліваў наведвальнікаў гарадскога універмага. Цікава было і дарослым, і дзецям. Нават часцей дзеці станавіліся ініцыятарамі ўдзелу бацькоў у конкурсах, каб тыя маглі атрымаць для іх салодкі падарунак. І самі малыя былі не супраць пагуляць разам з мамамі і татамі з вавёркамі-памочнікамі, паразмаўляць з выратавальнікамі, паспрабаваць свае сілы ў ведах правіл бяспекі і іншых спаборніцтвах на розных пляцоўках імправізаванага парка атракцыёнаў “Не прапальвай сваё жыццё!”. Так, можна было пагуляць у дартс на пляцоўцы “Бяспечная попельніца”, скласці пазлы “Галаваломкі ад белкі”, патанцаваць “Пажарны твіст”, паказаць спрыт у “Электроніцы 112”, праявіць талент мастака-ілюстратара цыгарэтных пачак, а яшчэ адмовіцца ад цыгарэты і абмяняць яе на цукерку. За кожную перамогу – таксама салодкі падарунак і яскравыя каляндарыкі ад белачкі-памочніка. Каб атрымаць білет на атракцыён, неабходна было выкінуць цыгарэту ў спецыяльную “попельніцу”. Сюрпрыз жа чакаў тых, хто зусім ніколі не курыў ці ўжо адмовіўся ад гэтай згубнай звычкі: такім людзям білеты былі ў падарунак. Некаторыя пакупнікі, якія не ўдзельнічалі ў конкурсах, атрымалі ад выратавальнікаў выяўленчую прадукцыю МНС і шэраг карысных вусных парад. Так кожны наведвальнік гандлевага цэнтра ў большай ці меньшай ступені далучыўся да акцыі, даведаўся аб небяспецы курэння ў розных месцах, пазнаёміўся з новай кампаніяй МНС “Не чакай белачку – тушы недакурак”.

Так цікава завяршылася на Клеччыне акцыя “Не прапальвай сваё жыццё!”. А прафілактычная работа выратавальнікаў працягваецца. Наперадзе – новыя незвычайныя і карысныя сустрэчы з МНС!

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть