image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Вам пісьмо: “Не прапальвайце сваё жыццё!” (Клецкі раён)

402

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў лістападзе выратавальнікі праводзяць акцыю «Не прапальвай сваё жыццё!». Пры яе правядзенні выкарыстоўваюцца розныя інтэрактыўныя формы прафілактычных мерапрыемстваў.

Не стаў выключэннем і Клецкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Так, у перыяд з 25 па 30 лістапада сумесна з Клецкім раённым Саветам дэпутатаў была арганізавана акцыя «Бяспечная карэспандэнцыя». У яе рамках праведзена адрасная паштовая рассылка прафілактычнай інфармацыі і наглядна-выяўленчай прадукцыі МНС асобам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, злоўжываюць спіртнымі напоямі.

Спісы дадзенай катэгорыі грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі дзевяці сельсаветаў, былі прадастаўлены сельскімі выканаўчымі камітэтамі. А спецыялісты МНС падрыхтавалі тэматычныя канверты з лагатыпам акцыі, у якія ўклалі звароты да грамадзян з заклікам не курыць у ложку, выконваць правілы пажарнай бяспекі, быць уважлівымі пры абыходжанні з агнём. У дадатак канверты папоўніліся і буклетамі і лістоўкамі акцыі “Не прапальвай сваё жыццё”. Бяспечную карэспандэнцыю, такім чынам, атрымалі больш за паўсотні чалавек.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть