image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Клопат пра дзяцей – наш клопат! (Мядзельскі раён)

440

Рана ці позна перад бацькамі паўстае пытанне: ці пакідаць дзіця дома аднаго? Бабулі ўспамінаюць, што ў свой час дзяцей пакідалі дома на цэлы дзень – і нічога. Але трэба разумець, што кожнае дзіця ўнікальнае і сталее па-свойму: у кожнага свой тэмперамент, шмат што залежыць і ад бацькоў. Не варта падладжвацца пад чужое меркаванне.

Кожны з бацькоў сам павінен адчуваць, калі прыйдзе час, і дзіця будзе гатовы заставацца дома адзін. Не звяртайце ўвагі, калі суседцы здаецца няправільным, што вы ўсюды і заўсёды бераце дзіцяці з сабой. Тут не трэба забываць, што у нашай краіне бацькі могуць быць пакараныя за пакіданне дзяцей без нагляду ў адпаведнасці са ст.159 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Як засцерагчы сваіх дзяцей ад няшчаснага выпадку? На гэтае пытанне мы і паспрабуем адказаць.

Усе дзеці па сваёй натуры цікаўныя і кожны дзень адкрываюць для сябе нешта новае. Убачыўшы, як нехта з бацькоў падпальвае запалкі, яны хочуць паспрабаваць зрабіць тое ж самае. Добра, калі побач у гэты момант апынуцца дарослыя. А калі дзеці прадстаўленыя самі сабе? Спазнаючы новае і нават не здагадваючыся аб наступствах, яны могуць падпаліць мэблю, дыван або фіранкі на вокнах. А далей застаецца спадзявацца толькі на пільнасць суседзяў і на выратавальнікаў.

Вядома, бацькі не могуць пастаянна знаходзіцца з дзецьмі і кантраляваць кожны іх рух, таму неабходна навучыць іх элементарным правілам бяспекі. Прасцей за ўсё прааналізаваць, якія непрыемнасці могуць адбыцца. Дом – гэта не проста сцены і дах. Дом складаецца з прыбораў, механізмаў, кожны з якіх можа стаць прычынай няшчаснага выпадку.

Для таго, каб бяда не прыйшла ў ваш дом, сфармулюем асноўныя правілы, якія павінны ведаць кожны бацька і матуля.

Варта растлумачыць вашаму дзіцяці:

– простыя фізічныя законы: падпаліць - загарыцца, не зачыніць кран - залье, сунуць металічны прадмет у разетку - ударыць токам;

– правілы паводзін у экстрэмальных і экстраных сітуацыях: пры выяўленні дыму - патэлефанаваць у службу выратавання; заліць агонь вадой або накрыць коўдрай;

– як карыстацца мабільным і звычайным тэлефонам, выклікаючы маму, тату, іншага сваяка;

– што трэба звяртацца у службу МНС па тэлефоне 101 ці 112.

Што неабходна рабіць дзіцяці, калі ён адчуў пах газу:

– зараз жа паведаміць пра гэта дарослым. Тэлефанаваць па тэлефоне трэба ад суседзяў, так як і ў тэлефонным апараце можа праскочыць самая малая іскра;

– адкрыць вокны, каб памяшканне праветрыць;

– не запальваць агонь і не чапаць электрапрыборы, у тым ліку выключальнікі святла;

_ тэрмінова пакінуць памяшканне, звярнуўшыся па дапамогу да суседзяў, калі побач няма дарослых.

У кожным сучасным доме вялікая колькасць электрапрыбораў, правадоў, разетак. Неабходна растлумачыць дзіцяці, што электрычнасць не любіць кантакту з чалавекам, а таксама з металічнымі прадметамі і вадой. Галоўнае правіла для дарослых: не пакідайце электрапрыборы ўключанымі, асабліва калі дзіця застаецца адзін дома. Простая звычка выключаць прыборы з разетак дапаможа пазбегнуць непрыемнасцяў.

З чым нельга гуляць:

– запалкі і запальніцы;

– разеткі, электрапрыборы;

– газавая пліта;

– бензін і іншыя вадкасці, якія лёгка запальваюцца.

Такім чынам, падвядзем вынік. Для таго, каб быць спакойным за сваё дзіця, пажадана не пакідаць яго без нагляду. Бо нават захаванне ўсіх неабходных правілаў бяспекі не здольна застрахаваць ад няшчаснага выпадку. Калі ўжо ўзяць дзіця з сабой не ўяўляецца магчымым, а пакінуць яго няма з кім, то папярэдне варта прадугледзець усе неспрыяльныя сцэнары.

Свядомасць таго, што ваша дзіця ведае аб правілах паводзін у экстрэмальных сітуацыях, дазволіць вам адчуваць сябе спакайней. Бо толькі веданне элементарных патрабаванняў бяспекі і ўпэўненасць у тым, што вашыя дзеці гэтыя патрабаванні выконваюць, дазволіць адказаць на галоўнае пытанне – «Пакінуць – не пакінуць ...?»

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть