image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Тушы недакурак сам, белачка можа і не паспець! (Бярэзінскі раён)

490

Штогод пажары з-за нядбайнасці курцоў забіраюць людскія жыцці ў Бярэзінскім раёне. І гэты год – не выключэнне: 4 студзеня у Беразіно загінуў пенсіянер, што напярэдадні курыў і ўжываў спіртное. У мінулым годзе пры падобных абставінах у райцэнтры загінула жанчына. Есць і выпадкі ратавання на пажарах нецвярозых курцоў.

З пачаткам новай інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі ратавальнікаў “Не чакай белачку – тушы недакурак!” у Бярэзінскім раёне пачаў рэалізоўвацца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на свядомасць курцоў. У асноўным гэта выраб и распаўсюджванне нагляднай прадукцыі. Так, ужо зроблены 2 банэры и 600 улётак, вядзецца работа па аднаўленні стэндаў у арганізацыях, ідзе супрацоўніцтва з аб’ектамі гандлю. Для прыкладу, у шэрагу магазінаў сеткі “Родны кут”, а таксама ў двух крамах па продажы будаўнічых матерыялаў “прапісаліся” белачкі: некхенгеры і воблеры з выявай гэтай жвавай жывелінкі зараз размешчаны на бутэльках са спіртным і на гандлевых полках дзеля адзінай мэты – прыцягнуць увагу пакупнікоў, прымусіць задумацца над паследствамі вялізнай праблемы – гібелі людзей на пажарах.

Распачатая работа будзе працягнута, і ў хуткім часе білборды “Не чакай белачку – тушы недакурак” будуць нагадваць бярэзінцам пра неабходнасць выканання мераў бяспекі пры курэнні.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть