- Адреса и телефоны
-
220137 г. Минск, ул.Нестерова, 9а
Время работы: пн-пт 09.00-18.00
- (+375 17) 246-74-04 (приемная)
- (+375 17) 273-39-99, (+375 17) 273-93-65
- minobl@mchs.gov.by
Яркі аўтобус як сродак навучання дзяцей і дарослых (Бярэзінскі раён)
Бярэзінскі філіял ААТ “Аўтобусны парк №22 г.Беразіно” папоўніўся новым аўтобусам з супрацьпажарнай рэкламай. Ён штодня працуе не толькі на вуліцах райцэнтра, але і выконвае рэйсы па Бярэзінскім раёне.
“Прыемна бачыць падзяку ад ратавальнікаў на аўтобусе, - дзеліцца ўражаннямі жыхарка Беразіно. – Адразу хочацца апраўдаць надзеі пажарных, якія сваёй падзякай нагадваюць у ненавязлівай форме пра неабходнасць сачыць за дзецьмі”.
“А я еду на гэтым аўтобусе штодзень у школу, і міжволі паўтараю 5 крокаў ратавання пры пажары, - расказвае Аліна, ўдзельніца клуба юных ратавальнікаў “Сірэна”. – Першы раз, калі такі яркі аўтобус падышоў да прыпынка, мы нават не адразу заходзілі ў дзверы – было цікава пачытаць, што на ім напісана. А малодшыя школьнікі, што разам са мной едуць у школу, паміж сабой часцяком кажуць: “Вунь, пажарны аўтобус едзе!”.
Прыемна, што дырэктар філіяла Артур Міхайлавіч Новікаў адразу пайшоў насустрач прапанове раённых ратавальнікаў “размаляваць” аўтобус, таму што лічыць такую форму работы не толькі крэатыўнай, але і надта важнай для людзей. Да канца 2020 года плануецца абсталяваць яшчэ адзін аўтобус падобнай рэкламай, а супрацьпажарная рэклама на яшчэ адным борце грамадскага транспарту будзе адноўлена.