image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рубрыка “Яны-легенды службы”: Валерый Крыгер (Старадарожскі раён)

472

Кожны ў падраздзяленні пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 14 аг. Залужжа Старадарожскага раёна ведае Валерыя Іванавіча Крыгера. Хто маладзейшы – ставіцца да яго з павагай, а хто старэйшы –удзячныя за тое, што лёс калісьці пазнаёміў іх з гэтым цікавым і добрым чалавекам. Вось ужо 20 гадоў Валерый Іванавіч кіруе пажарнай машынай.

За перыяд сваёй службы неаднаразова быў узнагароджаны граматамі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС. Але, як прызнаецца сам Валерый Іванавіч, самае каштоўнае для яго тое, што напярэдадні свайго хуткага выхаду на пенсію ён ні разу не засумняваўся, што зрабіў правільны выбар, папоўніўшы клектыў супрацоўнікаў МНС у далёкім 2000 годзе.

– Валерый Іванавіч, раскажыце нам крыху пра школьныя гады, кім марылі стаць, скончыўшы школу?

– Пра вучобу ў мяне прыемныя ўспаміны, вучыўся нядрэнна, любімым прадметам была фізіка. З дзяцінства жадаў быць вайскоўцам, пасля школы паступаў у ваеннае вучылішча, але не прайшоў па балах. Затым была армія, працаваў кіроўцам у арганізацыях горада Старыя Дарогі, ну, а пасля я паступіў на службу ў МНС. З тых часоў мінула 20 гадоў.

– Які з шматлікіх выклікаў запомніўся больш за астатніх?

– Гэта мой самы першы выезд. У вёсцы Паськавы Горкі гарэў хлеў, у якім знаходзіўся конь. Я тады жудасна хваляваўся, што будзе з жывёлай, як наогул ўсё пройдзе. У выніку жывёла была выратавана, пажар ліквідаваны. Аб сумных выпадках стараюся не ўспамінаць, але і не забуду ніколі.

– Як сям'я ставіцца да вашай прафесіі? Жонка не хвалюецца?

– У пачатку, вядома, хвалявалася, але потым прывыкла, мабыць. Старэйшы сын Павел дарослы ўжо зусім, вучыцца ў сельскагаспадарчай акадэміі. А вось мая дачка Марыя вельмі ганарыцца працай свайго бацькі і праяўляе цікавасць да мерапрыемстваў пажарна-прафілактычнай накіраванасці. Да прыкладу, яна двойчы атрымлівала перамогу ў конкурсе «Выратавальнікі вачыма дзяцей» у намінацыі «Лепшы верш».

– Якія ў вас захапленні?

– У маладыя гады актыўна займаўся валейболам, быў удзельнікам зборнай раённага аддзелу па надзвычайных сітуацыях. У настольны тэніс гуляю па сённяшні дзень. Ну, што тычыцца вольнай гадзіны ў непрацоўныя дні, то мне падабаецца праводзіць час з сям'ёй у гаспадарскіх клопатах на дачы.

– Нягледзячы на шматлікія інфармацыйныя сродкі данясення да людзей правілаў пажарнай бяспекі, пажараў здараецца шмат, чаму?

– Пакуль кожны для сябе не вырашыць, што няведанне чагосьці, уласная лянота і безадказнасць ў пытаннях асабістай бяспекі ні ў якім выпадку не могуць неяк апраўдаць страшныя наступствы надзвычайных сітуацый, нічога не зменіцца. Як тое, што трэба чысціць зубы па раніцах, так і тое, што курыць трэба не ў хаце, павінен выразна разумець кожны чалавек. Не спадзявацца на «авось пранясе», а свой дом прывесці ў пажарабяспечны стан. Толькі сваім жаданнем жыць у бяспецы, кожны можа нешта змяніць.

Валерый Иванавіч – старэйшы супрацоўнік раённага аддзелу па надзвычайных сітуацыях, у лютым 2021 года ён пойдзе на заслужаны адпачынак. Мы спадзяемся, што ён будзе наведваць сваіх калегаў і дзяліцца сваім бясцэнным вопытам з маладым пакаленнем.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть