image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Уладкаваны быт = бяспечны быт! (Стаўбцоўскі раён)

472

Як паказвае практыка, з надыходам халадоў павялічваецца колькасць пажараў у жылым фондзе. І гэта не выпадкова: вельмі часта грамадзяне не звяртаюць увагу на “нязначныя” парушэнні ў пытаннях бяспекі. Адсутнасць перадтопкавага ліста перад печчу, карыстанне самаробнымі, а падчас і няспраўнымі электапрыборамі, пакінутыя на відным месцы запалкі ў мнагадзетнай сям’і – гэтыя моманты, з пункту гледжання насельніцтва, “не такія ўжо і важныя парушэнні”. На жаль, статыстыка гаворыць пра іншае: часцей за ўсё менавіта “нязначныя” парушэнні і прыводзяць да значных трагедый.

Нагадаць насельніцтву пра правілы пажарнай бяспекі і імкнуцца работнікі Стаўбцоўскага раённага аддзелу па надзвычайных сітуацыях падчас правядзення прафілактычных мерапрыемстваў. Адным з асноўных метадаў работы ў дадзеным накірунку з’яўляецца наведванне домаўладанняў грамадзян. У першую чаргу акцэнт робіцца на дамы і кватэры, у якіх пражываюць адзінокія грамадзяне, ветэраны, шматдзетныя сем'і.

У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў работнікі службы выратавання імкнуцца не толькі выяўляць парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, але і прымаюць магчымыя меры па іх ліквідацыі. Акрамя таго,   жыхарам раёна нагадваюць пра наступствы   дзіцячага свавольства з агнём ці курэння ў жылых памяшканнях. Не застаецца без увагі і пытанне карысці аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

– Канешне, мы можам патлумачыць, даць параду і нават дапамагчы, – адзначаюць ратавальнікі. – Аднак адказнасць за сваю бяспеку нясе кожны з нас самастойна. Дык давайце імкнуцца да таго, каб наш быт быў не проста ўладкаваны, а ўладкаваны бяспечна!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть