image description
 

Учреждение Минское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Печ сябе не абароніць (Стаўбцоўскі раён)

385

Даўно не з’яўляецца сакрэтам, што сярод асноўных прычын, якія прыводзяць да пажару, “лідзіруе” неасцярожнае абыходжанне з агнём. Аднак парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання і пячнога ацяплення не адпускаюць “лідэра” далёка. А падчас ацяпляльнага сязона дадзеныя прычыны патрабуюць асаблівай увагі.

Ратавальнікі нагадваюць: рыхтаваць печ да ацяпляльнага перыяду неабходна загаддзя. Аднак і падчас эксплуатацыі печ патрабуе асаблівага абыходжання. Памятайце, што ў моцныя маразы тапіць печ рэкамендуецца два-тры раза не больш чым па паўтары гадзіны – гэта дазволіць пазбегнуць яе перагрэву. Нагадваем таксама, што ў печы не павінна быць расколін і шчылін, а дымаход павінен мець добрую цягу і быць пабелены вапнавым растворам, каб на белым фоне былі прыкметныя трэшчыны, якія могуць з’яўляцца пры эксплуатацыі.

У ацяпляльны перыяд працягвайце ачышчаць дымаход ад сажы не радзей чым раз у два месяцы. Паклапаціцеся і пра чысціню на гарышчы. Не забывайцеся, што падчас топкі з печы могуць выпасці гарачыя вуглі – прыбіце перад топкай на падлозе металічны ліст памерамі не менш
за 50x70 см.

Чарговы раз нагадваем: пры падпалцы нельга выкарыстоўваць лёгкаўзгаральныя вадкасці, пакідаць адчыненымі топачныя дзверцы і распаленую печ без нагляду, трымаць ад яе на адлегласці, меншай за 1.25 метра, вопратку, мэблю, дровы і іншыя гаручыя матэрыялы.

Не дазваляйце дзецям самастойна распальваць печ і не пакідайце іх назіраць за “працуючай” печчу. Працэс топкі рэкамендуецца спыняць за дзве гадзіны да таго, як ісці спаць.

Беражыце сваё жыццё і здароўе. Няхай халодная пара года прынясе ў кожны дом утульнасць і бяспеку!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Единый день безопасности
Единый день безопасности
Волшебная книга
Волшебная книга
Приложение МЧС
Приложение МЧС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть